Вы тут

Старшыня «Мір» Батыршын: У нас ёсць ідэя стварэння ўнікальнай медыйнай экасістэмы


У кастрычніку МТРК «Мір» адзначыць сваё 29-годдзе. Сёння аўдыторыя медыяхолдынга працягвае расці, тэрыторыя вяшчання ахоплівае ўжо больш за 14 краін, актыўна развіваюцца інтэрнэт-рэсурсы. Як жыве тэлерадыёкампанія сёння — расказвае старшыня МТРК «Мір» Радзік Батыршын.


— Пандэмія абвастрыла праблему фэйкавых навін. Якую пазіцыю ў дадзеным пытанні займае «Мір»?

— Навіны — наша прафесія, і да гэтага пытання мы падыходзім вельмі сур'ёзна. У перыяд пандэміі ў вялікай плыні інфармацыі было цяжка адрозніць праўду ад фэйкаў, і людзі шукалі свой арыенцір у свеце медыя. Многія звярнуліся да нас як да праверанай і надзейнай крыніцы. Па выніках 2020 года тэлеканал «МІР» стаў лідарам па прыросце тэлевізійнай аўдыторыі — паказчыкі выраслі на 25 %, а сярэднясутачная працягласць прагляду тэлеканала павялічылася амаль на чвэрць — да 40 хвілін.

Мы заўсёды падкрэсліваем, што адным з галоўных нашых прыярытэтаў з'яўляецца закрытая журналісцкая пазіцыя. Вялікая ўвага аддаецца праверцы дакладнасці інфармацыі і аб'ектыўнай падачы. Гэты прынцып працуе пры падрыхтоўцы любога нашага кантэнту, таму гледачы нам сапраўды давяраюць.

У 2019-м наш інфармацыйны тэлеканал «МІР 24» атрымаў дазвол на вяшчанне на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Ён сёння ўключаны ў вяшчальныя пакеты аператараў сувязі эфірнага, кабельнага і ІPTV-вяшчання з тэхнічным ахопам 95 % насельніцтва краіны. «МІР 24» можна знайсці ў Zala на 23-й кнопцы, у КосмасТБ — на 25-й, і ў МТІС — на 11. Ландшафт беларускага медыяполя такім чынам узбагаціўся і дапоўніўся СМІ, якое ў кругласутачным рэжыме паказвае аб'ектыўныя рэпартажы і праграмы аб жыцці краін СНД і Грузіі.

— 2020 год паказаў новы ўсплёск цікавасці да класічнага тэлебачання. Захаваецца гэтая тэндэнцыя, ці будучыня за лічбавымі медыя?

— Лакдаўн сапраўды справакаваў рост прагляду. Людзі сталі больш часу праводзіць дома. У 2021 годзе рэйтынг тэлеканала «МІР» працягвае расці. Агульная мэта і тэлебачання, і лічбавых медыя — забяспечыць людзям максімальна зручны доступ да якаснага кантэнту тут і цяпер. І для яе дасягнення стратэгія супрацоўніцтва значна больш эфектыўная, чым канкурэнцыі. Значная частка нашай аўдыторыі знаходзіцца ў лічбавым асяроддзі. За апошні год у нас на 73 % узрос попыт на нелінейнае вяшчанне праграм тэлеканалаў «МІР» і «МІР 24».

— Сёлета СНД споўнілася 30 гадоў. Якія праекты вы падрыхтавалі да юбілею?

— Мы зрабілі шмат цікавых праектаў да 30-годдзя СНД. Да Дня Незалежнасці краін Садружнасці выйшаў цыкл дакументальнага кіно з 9 фільмаў «Незалежнасць. Місія выканальная». Сумесна з філіяламі быў створаны праект «Аднагодкі незалежнасці». Гэта гісторыі пра жыццё маладых людзей у краінах СНД, расказаныя ад першай асобы.

Кансалідаваны радыёпраект «Сімвалы Садружнасці» — праграма аб значным сімвале кожнай з краін СНД, які звязвае гісторыю і сучаснае жыццё. Былі створаны спецыяльныя рубрыкі да юбілейных дат, філіялы рыхтавалі тэматычныя лонгрыды і матэрыялы да праграмы «Зроблена ў СНД».

— На Ваш погляд, якія яшчэ цікавыя праекты былі рэалізаваны ў філіялах тэлерадыёкампаніі ў 2021 годзе?

— З прычыны мясцовых абмежаванняў, у некаторых філіялах і прадстаўніцтвах падзей было менш, чым звычайна, але калегі стараліся кампенсаваць гэта развіццём даступных фарматаў: эфір, радыё і сацсетка. У Грузіі сутачны ахоп старонкі ў «Фэйсбук» перавысіў адзнаку ў 3 млн дзякуючы запуску адразу пяці новых праектаў. У Арменіі і Кыргызстане з'явіліся ранішнія радыёпраграмы. Прадстаўніцтва ў Таджыкістане святкуе наваселле — завяршыўся пераезд у новы офіс. У беларускага філіяла быў сумесны з Санкт-Пецярбургам праект «Фабзайцы» пра лёсы беларускіх падлеткаў, якія апынуліся ў блакадным Ленінградзе, і дакументальныя фільмы пра Хатынь і гадавіну аварыі на ЧАЭС.

— Нядаўна на тэлеканале «МІР» пачаўся новы тэлевізійны сезон. Як выбіралі назву сезона і якія ўражанні ў вас ад яго старту?

— «МІР яркіх уражанняў» — гэта тое, што трэба нам усім у постковідны перыяд. З 23 жніўня з новымі выпускамі ў эфір вярнуліся любімыя тэлевіктарыны — «Слабае звяно», «Назад у будучыню», «Гульня ў кіно», «Сусветныя гульні розуму», з'явіўся шэраг навінак. Мы пастараліся здзівіць гледачоў нечаканымі героямі і парадаваць разнастайнасцю.

У новым сезоне на канале стала яшчэ больш чэмпіёнаў. Цяпер, акрамя алімпійскай чэмпіёнкі Марыі Кісялёвай, у нас у камандзе ёсць чэмпіён свету па змяшаных баявых мастацтвах Алег Тактараў і чэмпіён свету па боксе ў цяжкай вазе Мікалай Валуеў.

Мікалай Валуеў стаў вядучым галоўнай прэм'еры сезона — «Гістарычнага дэтэктыва». Гэта абсалютна новы фармат для тэлеканала «МІР». Інтрыгуючая тэма гістарычных тайнаў у спалучэнні з харызмай і брутальным вобразам Мікалая ў ролі дэтэктыва зрабілі праект вельмі абаяльным.

У кастрычніку ў эфір выйдзе праграма «Ліхія 90-я» з Алегам Тактаравым. Яшчэ гледачы ўбачаць новы трэвэл-праект «Дорогой дальнею», дзе мы сумясцілі некалькі граняў уражанняў ад падарожжаў па Расіі: гастранамічныя, эстэтычныя і экстрэмальныя. Не абыдзецца і без медыцынскай тэматыкі, так бы мовіць, у духу часу — «Асцярожна, вірус!».

— У МТРК «Мір» вялікую ўвагу аддаюць развіццю лічбавых рэсурсаў. Якія дасягненні ёсць ў 2021 годзе?

— Нашы інтэрнэт-рэсурсы пастаянна ўдасканальваюцца, дапаўняюцца новымі рубрыкамі і дызайнам. Лічбавым ядром нашага медыяхолдынга з'яўляецца інфармацыйны партал Mіr24.tv. Зусім хутка мы прадставім абноўленыя версіі партала і мабільнага дадатку, у якім значная ўвага будзе аддадзена інтэрактыўнаму ўзаемадзеянню з нашымі гледачамі, слухачамі і чытачамі.

Асобны гонар гэтага года — наш YouTube-канал «МІР 24» стаў уладальнікам «Залатой кнопкі». Сёння на нас падпісана амаль 1,5 млн чалавек, агульная колькасць праглядаў публікацый на відэахостынгу вырасла на 240 %, а відэа МТРК «Мір» за няпоўны год траплялі ў трэнды YouTube 11 разоў. У лютым канал інфармацыйна-аналітычнай праграмы «Разам» стаў уладальнікам «Сярэбранай кнопкі» YouTube.

— Ці з'явілася нешта новае ў рабоце Радыё «МІР» у Беларусі?

— У 2020 мы запусцілі новую мультыфункцыянальную эфірную студыю Радыё «Мір» у Мінску, абсталяваную сучаснай сістэмай візуалізацыі. Былі выкарыстаны рашэнні, якімі карыстаюцца радыёстанцыі Вялікабрытаніі, Францыі, Расіі і Аўстраліі. Абсталяванне для стрымінгу дазваляе ствараць якасны кантэнт як для радыё, так і для Youtube, а таксама трансліраваць відэа на сайт radіomіr.by і ў мабільны дадатак «Радыё Мір Беларусь». Акрамя таго, мы цяпер можам праводзіць у прамым эфіры радыёканцэрты. У абноўленай студыі радыё «Мір» ужо выступілі многія папулярныя беларускія выканаўцы.

— Якія буйныя і маштабныя неэфірныя праекты былі ажыццёўлены ў 2021 годзе?

— Пра праекты і акцыі «Міра» можна расказваць вельмі доўга, але я б адзначыў акцыю «Памяць сэрца». Мы праводзім яе трэці год запар, і гэтым разам вырашылі звярнуць увагу на круглую дату з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. «Памяць сэрца» ў 2021-м знайшла яшчэ большы водгук — акцыя ахапіла больш як 5,8 млн чалавек.

Да 60-гадовага юбілею першага палёту чалавека ў космас мы запусцілі ўнікальны цыкл віртуальных экскурсій «60 гадоў — палёт нармальны!» на YouTube-канале «МІР 24».

У перыяд прышчэпачнай кампаніі лагатыпы тэлеканалаў «МІР» і «МІР 24» змяніліся на значкі з надпісам «Я вакцынаваны», такія ж значкі надзелі вядучыя «Навін». Пазней мы правялі пазаэфірную акцыю «Я вакцынаваны» ў пяці буйных расійскіх гарадах.

— З якім адчуваннем завяршаеце 2021 год?

— Падводзіць канчатковыя вынікі пакуль рана, але ўжо цяпер з упэўненасцю можна сказаць, што мы шмат зрабілі за гэты год для развіцця МТРК «Мір» і ўмацавання адзінай інфармацыйнай прасторы СНД і Грузіі. Пашырылі вяшчанне за кошт падключэння канала «МІР 24» да другога мультыплекса ў Беларусі і адкрыцця станцый радыё «МІР» у Малдове і трох расійскіх гарадах. Мы глядзім у будучыню з аптымізмам.

— Якія ў тэлерадыёкампаніі планы?

— У нас ёсць ідэя стварэння ўнікальнай медыйнай экасістэмы, і гэта не проста моднае слова, для нас экасістэма — сімвал росту і развіцця, клопат аб сваёй аўдыторыі і ўвага да яе патрэб. Многія буйныя кампаніі прыходзяць да стварэння ўласных экасістэм, здольных прапанаваць спажыўцу шырокі пералік паслуг і забяспечыць максімальны камфорт. Нам заўсёды падабалася гэтая ідэя, і сёння тэлерадыёкампанія «Мір» — ужо значна больш, чым медыяхолдынг. «Мір» — гэта ўнікальная міжнародная мультымедыйная экасістэма з аўдыторыяй больш за 186 мільёнаў чалавек у 14 краінах. Флагман экасістэмы — тэлеканал «МІР» — абсалютны лідар у Расіі па тэмпах росту долі праглядаў за апошнія 5 гадоў — за гэты перыяд яна вырасла на 116 %.

З дапамогай сваіх партнёраў экасістэма «Міра» можа прапанаваць тэлегледачам паслугі ва ўсіх жыццёва неабходных сферах — ад дапамогі ў падарожжах па краінах СНД да рэгістрацыі мігрантаў, ад медыцынскіх паслуг да вучобы і ўладкавання на работу, ад сэрвісу АТТ з бібліятэкай кантэнту канала да рэкламнага прадакшну поўнага цыкла з размяшчэннем кантэнту ўнутры экасістэмы. За гэтым — будучыня.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.