Вы тут

Па ўсёй краіне 11—17 кастрычніка пройдуць мерапрыемствы да Тыдня маці


Па ўсёй краіне 11—17 кастрычніка пройдуць разнапланавыя тэматычныя мерапрыемствы, расказалі БелТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

З учарашняга дня ў гарадах, абласных цэнтрах стартавалі ўрачыстыя прыёмы, на якіх шматдзетных жанчын узнагароджваюць ордэнам Маці. Усіх маці будуць ушаноўваць у працоўных калектывах, дзе пройдуць святочныя мерапрыемствы, канцэрты і акцыі. У тым ліку запланаваны ведамасныя рэспубліканскія акцыі, прамыя тэлефонныя лініі органаў выканаўчай улады па пытаннях дзяржпадтрымкі сем'яў з дзецьмі, круглыя сталы, прэс-канферэнцыі па пытаннях фарміравання здаровага спосабу жыцця і аховы рэпрадуктыўнага здароўя, бясплатнае прававое кансультаванне для шматдзетных маці і тых, якія выхоўваючць дзяцей-інвалідаў, магчымасць набыць паштовыя карткі і бясплатна адправіць віншаванне мам, бабулям, сёстрам, сяброўкам і калегам па Беларусі, правядзенне заняткаў па бяспецы для маладых маці, тэматычныя пасадкі памятных алей і малебен ва ўсіх храмах краіны аб здароўі маці.


Фота Анатоля Клешчука.

Не абыдзецца і без традыцыі наведваць з віншавальным візітам у радзільных дамах жанчын, якія нарадзілі дзяцей на працягу Тыдня маці.

Серыю актыўнасцяў рыхтуе і Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў: ушаноўванне шматдзетных жанчын, якія сталі сёлета ў чарговы раз маці, віншаванне ардэнаносных, у якіх сем і больш дзяцей, гутарка з сямейным псіхолагам па пытаннях выхавання. Беларускі саюз жанчын збярэ Савет старэйшын аб'яднання, на якім будзе прэзентавана кніга ветэрана жаночага руху.

Ва ўстановах аховы здароўя пройдзе акцыя «Тыдзень без абортаў», а ў час рэспубліканскага круглага стала ў рэгіёнах зацікаўленыя бакі абмяркуюць рэалізацыю ініцыятывы «Бальніца добразычлівых адносін да дзіцяці».

Прыгажосці і феерыі падзеі дададуць установы культуры, дзе запланаваны святочныя канцэрты, літаратурна-музычныя гасцёўні, марафоны, фотачэлендж «10 важных фактаў пра маю любімую маму», флэшмоб «Не забудзь павіншаваць маці!», кінапаказ фільма «Мама», акцыя «Патэлефануйце маме!»

Непасрэдна ў дзень свята — 14 кастрычніка — кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведаюць і павіншуюць маці ў шматдзетных сем'ях.

На 15 кастрычніка запланавана падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Моцная сям'я — моцная дзяржава». Сямейныя конкурсы пройдуць і ў рэгіёнах — недзе сярод маладых сем'яў, недзе сярод замяшчальных. У асобных кутках Беларусі пры цэнтрах сацабслугоўвання насельніцтва адкрыюцца невялікія «Музеі Маці». Пройдуць выстаўкі і фестывалі сямейнай творчасці.

З-за няпростай эпідэмічнай сітуацыі ў афлайн-праграму могуць уносіцца змяненні. Затое вельмі шмат падзей і ініцыятыў абавязкова будзе рэалізавана анлайн: віртуальныя пляцоўкі для віншаванняў на ведамасных сайтах, конкурсы дзіцячых малюнкаў, размяшчэнне ў сацсетках відэапаштовак, віншавальныя анлайн-марафоны, інтэрнэт-чэленджы і флэшмобы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?