Вы тут

Дзень маці разам з Нацыянальным мастацкім музеем


Напэўна, самы прыгожы і ўлюбёны вобраз сусветнага мастацтва — гэта вобраз той, якая дорыць жыццё, вобраз матулі... Гэта пацвярджаюць і калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, які зараз рыхтуецца да святкавання Дня маці.


Праграма мерапрыемстваў вялікая і разнастайная, менавіта таму яна будзе доўжыцца з 13 да 17 кастрычніка. На працягу тыдня наведвальнікаў чакаюць розныя актыўнасці: як сацыяльна значныя, так і забаўляльныя. «Звязда» распавядае, на што варта звярнуць увагу.

13 кастрычніка адбудзецца інтэрактыўнае мерапрыемства для дзяцей 5—7 гадоў. Навукова-пазнавальная «Арт-лабараторыя» праводзіцца на пастаяннай аснове для малых розных узростаў, а святкаванне Дня маці стане добрай нагодай, каб бліжэй пазнаёміцца з праектам.

14 кастрычніка запланавана правядзенне адразу некалькіх акцый, ладзіць якія будзе мастачка Эвеліна Крыштаповіч. У дзіцячым інтэрактыўным пакоі мастачка, працуючы ў стыле манументалізму, распіша сцяну. Таксама яна правядзе майстар-клас па маляванні для дзяцей і бацькоў. Для маленькіх удзельнікаў, якім не хопіць уражанняў ад папярэдніх акцый, арганізуюць інтэрактыўную музейную праграму «Пагуляем у нацюрморт». Дарослых жа чакае тэматычная экскурсія «Вобраз Багародзіцы ў беларускім іканапісе».

15 кастрычніка таксама адбудзецца спецыяльная экскурсія «Жаночы партрэт у мастацтве».

16 кастрычніка пройдзе некалькі мерапрыемстваў. Першае — сустрэча са старшынёй Цэнтра падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля» Веранікай Сярдзюк, падчас якой можна будзе задаць пытанні. Наступная акцыя будзе больш мастацкай: наведвальнікаў чакае канцэрт узорнага дзіцячага хору «Музыкі, якія спяваюць».

17 кастрычніка святочны тыдзень завершыцца тэатралізаванай прэзентацыяй кнігі Кацярыны Залескай «Чароўныя сны Зузачкі», а таксама майстар-класам Веранікі Фурсавай па стварэнні паштоўкі, якую можна падарыць матулі.

Адзначым, што на шэраг мерапрыемстваў неабходны папярэдні запіс. Гэта датычыцца ўсіх акцый, акрамя тых, што адбудуцца 16 кастрычніка.

Нацыянальны мастацкі музей чакае ўсіх ахвотных незвычайна адзначыць Дзень маці, і, вядома, будзе сімвалічна, калі для кагосьці наведванне музея стане сямейным святам.

Арына КАРПОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.