Вы тут

Як зрабіць прыкопку для саджанцаў


Восень — найлепшы час для набыцця саджанцаў. Але не заўсёды атрымліваецца адразу ж высадзіць набытую расліну. Зімовае захоўванне раслін у садовай зямлі, у прыкопцы, — метад даўно вядомы. Так можна захаваць да вясны саджанцы не толькі пладовых дрэў і кустоў, але і іглічных раслін, руж і іншых кветак. Іглічныя, калі яны прадаюцца з закрытай каранёвай сістэмай, змяшчаюць у прыкопку разам з кантэйнерам.

У прыкопцы падтрымліваецца аптымальная для захоўвання раслін нізкая дадатная тэмпература з прыдатнай вільготнасцю. Гэта гарантуе поўную захаванасць раслін зімой, незалежна ад сілы і працягласці маразоў.


Фота: pixabay.com

Крок 1. Падбіраем месца

Месца пажадана падбіраць на ўзвышшы, каб яго не залівала дажджавой вадой, а грунтавыя воды не падабраліся блізка да саджанцаў. Інакш расліны могуць проста згніць. Выдатна, калі з паўночнага боку ад халоднага ветру гэтае месца будзе ахаванае сцяной ці суцэльным плотам і там будзе збірацца шмат снегу.

Часцей за ўсё будучую прыкопку арганізоўваюць:

  • на градках;
  • у месцы, дзе плануецца высаджваць дрэва або куст. Саму траншэю потым ператвараюць у пасадачную яму.

Сачыце, каб побач не было накіданай саломы, кампоставых або гнаявых куч і любых іншых месцаў, дзе могуць зімаваць грызуны, якія ахвотна з'ядуць маладыя расліны.

У прыкопцы высадак не павінен укараняцца, таму працэдуру выконвайце бліжэй да зімы.

Крок 2. Капаем траншэю

Глыбіня траншэі — 0,5 м. Шырыня і даўжыня залежаць ад колькасці саджанцаў. Адлегласць паміж раслінамі — 15—25 см. Чым больш саджанцаў, разгалінаванняў на іх, чым мацней развітая каранёвая сістэма, тым большая павінна быць траншэя ў даўжыню і шырыню;

  • Размяшчаюць траншэю з усходу на захад. Паўночны край робяць максімальна вертыкальным, а паўднёвы — нахіленым, пад вуглом у 45 градусаў;
  • пры капанні зямлю кідаюць на паўночны край.

На цяжкай глебе, дзе пад саджанцамі можа застойвацца талая вада, робяць «подсціл» з сумесі торфу і рачнога пяску ў роўных прапорцыях.

Калі глеба для прысыпання саджанцаў цяжкая, да яе дадаюць трохі торфу і пяску і старанна змешваюць. Так расліны будзе прасцей выкапаць вясной, не пашкодзіўшы каранёвую сістэму.

Крок 3. Рыхтуем саджанцы да зімоўкі

Перад тым як пакласці саджанцы ў траншэю, лістоту з іх неабходна выдаліць, каб яна не пачала гніць.

Калі каранёвая сістэма выглядае падсушанай, перад прыкопкай карані варта патрымаць суткі ў вадзе, каб яны набралі вільгаці. Дастаўшы саджанцы, уважліва аглядаюць карані. Усе нарасты, размочаныя кончыкі і пашкоджаныя ўчасткі выдаляюць.

Варта прымацаваць біркі і падпісаць кожны сорт, каб увесну не пераблытаць расліны.

Крок 4. Змяшчаем саджанцы ў траншэю і прыкопваем

Укладвайюць саджанцы так, каб карані «глядзелі» на поўнач, а макушкі — на поўдзень. Менавіта такое становішча ў траншэі дапаможа засцерагчы расліны ад парываў халоднага ветру і яркіх сонечных прамянёў, якія могуць выклікаць апёкі.

Калі саджанцы галінастыя, іх можна акуратна, не сцягваючы, перавязаць.

Уздоўж паўднёвага краю распраўце карані — пры засыпанні там павінна быць мінімальная колькасць пустот.

Спачатку прыкопваюць самі карані. Зямлі кідаюць столькі, каб іх не было відаць. Трохі ўтрамбоўваюць глебу, каб паміж каранямі не было пустот. І добра паліваюць ??вадой. Затым працэдуру паўтараюць: засыпаюць саджанцы другім пластам зямлі, утрамбоўваюць і паліваюць. Калі вільгаць ўбярэцца, закопваюць яму цалкам. Зверху насыпаюць пагорак — для засцярогі траншэі ад вясновай талай вады.

Калі змяшчаюць расліны ў прыкопку, а на вуліцы яшчэ даволі цёпла, прысыпаць зямлёй другі і трэці раз не трэба. Дасыпаюць глебу толькі тады, калі ноччу тэмпература пачне стабільна апускацца ніжэй за нуль.

Акрамя апускання каранёвай сістэмы, захінаюць ствол семечкавых раслін прыкладна на 20 см, а костачкавых — на 30 см.

Калі прыкопваюць прышчэпленыя саджанцы, месца прышчэпкі добра засыпаюць зямлёй і ўцяпляюць.

Надземныя часткі саджанцаў не накрываюць. Яны могуць абудзіцца ў цяпле раней часу, і пажыўныя рэчывы пачнуць пераходзіць ад каранёў да пупышак, зніжаючы імунітэт раслін.

Крок 5. Засцерагаем ад грызуноў

З боку каранёў траншэю мульчыруюць сухім лісцем і лапкамі, выкладзенымі ў адзін пласт іголкамі ўверх. Гэта будзе і дадатковае ўцяпленне каранёвай сістэмы, і засцярога ад грызуноў. Верхнія галінкі саджанцаў, не прыкапаныя глебай, таксама захінаюць яловымі лапкамі, каб іх не пагрызлі мышы і зайцы.

Узімку накідваюць снег на прыкапаныя саджанцы. У сакавіку знімаюць лішні снег і верхняе сховішча, каб высадкі не падапрэлі і не пагнілі. Як толькі глеба прагрэецца да 10 °C, можна смела прыступаць да пасадкі.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.