Вы тут

Змены для абітурыентаў і першакласнікаў


Новая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі і правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ канцэптуальна падтрыманы, паведаміў ён. «Нам даручана ў профільнай камісіі ў рамках рабочай групы яшчэ раз паглядзець на кодэкс пры падрыхтоўцы да другога чытання. Ёсць некаторыя тэхнічныя праўкі, якія ў бліжэйшы час мы адрэгулюем. А ў цэлым кодэкс гатовы да разгляду. Правілы прыёму фактычна сёння ўжо ўзгоднены з усімі зацікаўленымі. І ў бліжэйшы час будуць унесены кіраўніку дзяржавы ў выглядзе адпаведнага ўказа на падпісанне», — дадаў міністр.


Таксама ён распавёў, што сумешчаны з цэнтралізаваным тэсціраваннем адзіны экзамен у школах плануецца ўвесці з 2023 года. «Мы доўга спрачаліся, будзем уводзіць гэта з 2022 года або з 2023-го. І прыйшлі да высновы, што ўсё-такі з 2023 года ўводзіць, каб даць вось гэты год як адаптацыйны перыяд », — сказаў міністр.

А вось залічэнне ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Беларусі прапануецца праводзіць без цэнтралізаванага тэсціравання па конкурсе дакумента аб адукацыі. Пры гэтым пры прыёме ў ВНУ адмаўляцца ад правядзення ЦТ не будуць, аднак будзе ўжыты камбінаваны падыход. «Чаму не сыходзім — таму што пры ўсіх плюсах і мінусах цэнтралiзаванага тэсцiравання, мы ўсё ж такі вырашылі карупцыйную праблему. І за апошнія гадоў 10 не ведаем нейкіх гучных карупцыйных скандалаў, звязаных з уступнай кампаніяй. Вось гэта мы страціць не павінны »,— сказаў міністр.

Усе гэтыя змены пачнуць дзейнічаць не адразу — для тых, хто паступае ў 2022 годзе пакуль нічога істотна не зменіцца, запэўніў Ігар Карпенка. «Можа быць, за выключэннем пашырэння мэтавага набору. Магчыма, будуць некаторыя льготы (у залежнасці, як будзе прыняты нарматыўны акт) пашыраны для ўдзельнікаў алімпіяд »,— заявіў міністр.

Закрануў ён у размове з журналістамі і надзённую тэму дыстанцыйнага навучання. «Мы павінны разумець, што дыстанцыйная форма не зможа замяніць традыцыйную падрыхтоўку па ўсіх спецыяльнасцях вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Уся прафесійная адукацыя ў нас практыкаарыентаваныя. А калі мы гаворым аб вышэйшай адукацыі, то са спалучэннем яшчэ і фундаментальнай падрыхтоўкі »,— адзначыў міністр, задаўшы рытарычнае пытанне, як, напрыклад, можна дыстанцыйна падрыхтаваць медыка. Разам з тым і ў гэтай сферы могуць быць задзейнічаныя элементы дыстанцыйнай адукацыі." Хутчэй за за ўсё, гэтыя дыстанцыйныя формы будуць развівацца. Мы не выключаем, што па некаторых відах адукацыі можа з’явіцца самастойная форма дыстанцыйнай падрыхтоўкі. Напрыклад, па гуманітарных спецыяльнасцях. Можа быць, па некаторых спецыяльнасцях перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі», — сказаў Ігар Карпенка, удакладніўшы, што адпаведныя нормы, якія тычацца дыстанцыйнай формы навучання, закладзеныя ў разгляданую новую рэдакцыю Кодэкса аб адукацыі.

Абмяркоўвалася на нарадзе і тэма ўзросту, з якога дзяцей можна залічаць у школу. «У нас паўстала спрэчка па шасцігодках, якія ідуць у школы і якім на пачатак навучальнага года не хапае месяца ці паўтара для залічэння. Такія пытанні ўзнікаюць. Мы яшчэ гэтыя нюансы адпрацуем, паглядзім, як лепш запісаць. У прынцыпе, пярэчанняў такіх не было. Калі дзіця гатова да школы — гэта вызначаецца, як правіла, педкалектывам на месцах, — мы паглядзім, як адрэгуляваць гэтыя пытанні », — сказаў міністр.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.