Вы тут

Піневіч: Беларусь плануе да канца года пачаць вытворчасць «Спадарожніка V» па поўным цыкле


Беларусь плануе да канца года пачаць вытворчасць расійскай вакцыны «Спадарожнік V» па поўным цыкле, паведаміў журналістам на палях 34-га пасяджэння Савета па супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Мінску міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Поўны цыкл вытворчасці «Спадарожнік V» да канца гэтага года пачнецца на вул. Аранскай на плошчах «Белмедпрэпаратаў», — сказаў Дзмітрый Піневіч.

Міністр не ўдакладніў, у якіх аб’ёмах плануецца вырабляць вакцыну па поўным цыкле на вытворчай пляцоўцы ў Мінску. «Наша асноўная задача цяпер — каб гэта была якасная вакцына. Яна павінна паўтараць у поўнай меры існуючую вакцыну», — адзначыў ён.

Дзмітрый Піневіч падкрэсліў, што для той вытворчасці, якая пачне выпускаць вакцыну «Спадарожнік V», потым не цяжкай будзе лакалізацыя вакцыны «Спадарожнік Лайт».

«Мы закупілі вакцыну «Спадарожнік Лайт». Цяпер яе даволі актыўна прымяняем. Яе лакалізацыя патрэбна будзе толькі тады, калі будзе відаць, што «Спадарожнік Лайт» пойдзе ў шырокі абарот і для гэтага будзе эканамічная мэтазгоднасць, — дапоўніў міністр. — Нашы калегі, стратэгічныя партнёры з Расійскай Федэрацыі акрамя «Спадарожнік Лайт» распрацоўваюць яшчэ дзіцячыя вакцыны на аснове «Спадарожніка V».

34-е пасяджэнне Савета па супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя Садружнасці Незалежных Дзяржаў праходзіць у Мінску 13-14 кастрычніка.

Членамі савета з’яўляюцца міністры аховы здароўя і галоўныя дзяржаўныя санітарныя ўрачы. Удзел у пасяджэнні таксама прымаюць дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханс Клюге і рэгіянальны дырэктар ЮНЭЙДС для краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Аляксандр Галівусаў. Мяркуецца, што Ханс Клюге падзеліцца меркаваннем аб уроках, атрыманых у ходзе пандэміі COVID-19, у кантэксце забеспячэння гатоўнасці да надзвычайных сітуацый і рэагаванні на іх.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

«Больш сталі хварэць маладыя людзі, цяжарныя і дзеці».

Грамадства

Як у Гомелі настаўнікі выхоўваюць юных патрыётаў

Як у Гомелі настаўнікі выхоўваюць юных патрыётаў

Кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні, якія з гэтага навучальнага года з'явіліся ў школах краіны, — значная дапамога педагагічнаму кал

Эканоміка

Харчовая бяспека. Гародніны і бульбы хопіць усім

Харчовая бяспека. Гародніны і бульбы хопіць усім

Дарэчы, частку гэтай прадукцыі накіруем на экспарт, у прыватнасці журавіны.

Грамадства

Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны. Шукаем балі, прывідаў і натхненне

Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны. Шукаем балі, прывідаў і натхненне

Пад натхненнем чырвонага кастрычніка мы вырашылі адправіцца на пошукі цікавых месцаў і містычных гісторый.