Вы тут

Мінпрацы растлумачыла палажэнні дэкрэта нумар 6 і адказнасць за іх парушэнне


Як узмоцнены патрабаванні да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый у адпаведнасці з дэкрэтам нумар 6, БелТА растлумачылі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


Дакумент уносіць змяненні ў дэкрэт нумар 5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый».

Сярод новаўвядзенняў — асаблівыя патрабаванні пры прыёме на работу. У прыватнасці, прадугледжваецца абавязак наймальніка пры прыёме кандыдата на работу ў дзяржаўныя органы, дзяржарганізацыі або арганізацый, у статутным фондзе якіх 50 і больш працэнтаў акцый (долей) ва ўласнасці дзяржавы, запытваць характарыстыку з папярэдняга месца яго работы, характарыстыку з дзяржарганізацый, якія з’яўляліся месцам яго работы на працягу папярэдніх пяці гадоў. Калі такіх месцаў было некалькі, характарыстыка запытваецца па апошнім з іх. Таксама патрабуюцца звесткі з Адзінага дзяржаўнага банка даных аб правапарушэннях у адносінах да кандыдатаў на кіруючыя пасады, якія прадастаўляюцца органамі ўнутраных спраў бясплатна.

Замацоўваюцца і патрабаванні да характарыстыкі. «Характарыстыка з’яўляецца афіцыйным дакументам, у якім павінны быць адлюстраваны прафесійныя, дзелавыя і маральныя якасці работніка, звесткі аб прыцягненні да дысцыплінарнай і іншай адказнасці, учыненні дзеянняў, якiя супярэчаць дзяржаўным або грамадскім інтарэсам. Форма характарыстыкі будзе ўстаноўлена Саветам Міністраў, — растлумачылі ў Мінпрацы і сацабароны. — Таксама павялічаны тэрмін, на працягу якога павінна быць выдадзена характарыстыка пры паступленні адпаведнага запыту, з 5 да 7 каляндарных дзён». У ведамстве ўдакладнілі: дэкрэт нумар 5 прадастаўляе наймальніку права запытваць характарыстыку з папярэдніх месцаў работы кандыдата, выдаецца такі дакумент на працягу 5 каляндарных дзён з дня атрымання адпаведнага запыту.

Парушэнні прадугледжанага дэкрэтам нумар 5 (са змяненнямі, унесенымі дэкрэтам нумар 6) парадку прыёму на работу, назначэння на пасаду, выдача характарыстык, якія ўтрымліваюць заведама недакладную інфармацыю, а таксама парушэнне тэрмінаў іх выдачы прызнаюцца грубым парушэннем працоўных абавязкаў. Такія дзеянні могуць прывесці да звальнення кіраўніка арганізацыі і (або) іншых адказных службовых асоб.

Калі такія дзеянні прывялі да ўрону дзяржаўнай уласнасці альбо істотнай шкоды дзяржаўным або грамадскім інтарэсам, вінаватыя будуць несці крымінальную адказнасць.

Таксама ў Мінпрацы звярнулі ўвагу на тое, што новы дэкрэт прыводзіць палажэнні дэкрэта нумар 5 у адпаведнасць з нормамі закона ад 28 мая 2021 года нумар 114-З «Аб змяненні законаў па пытаннях працоўных адносін». Пашыраны паўнамоцтвы наймальніка, які атрымаў права адхіляць чалавека ад работы ў выпадках, калі той заклікае калег да забастоўкі без уважлівых прычын. У сувязі з гэтым унесены адпаведныя дапаўненні ў пп.3.4 п.3 дэкрэта нумар 5.

Таксама ўведзена новая падстава для звальнення — парушэнне работнікам парадку збору, сістэматызацыі, захоўвання, змянення, выкарыстання, абязлічвання, блакіравання, распаўсюджвання, прадастаўлення, выдалення персанальных даных (п.10 арт.47 ПК). Гэта падстава аднесена да дыскрэдытуючых абставін звальнення, што замацоўваецца ў пп. 6.141 п.6 дэкрэта нумар 5.

Дэкрэт нумар 6 уступае у сілу 24 кастрычніка 2021 года.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.