Вы тут

Качанава: парламентарыі растлумачаць прапанаваныя змяненні ў Канстытуцыю ў час усенароднага абмеркавання


Парламентарыі будуць тлумачыць прапанаваныя змяненні ў Канстытуцыю ў час усенароднага абмеркавання. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў эфіры тэлеканала СТБ, паведамляе БелТА.


«Шэраг нашых сенатараў працаваў над праектам Асноўнага закона нашай краіны. Акрамя таго, мы падтрымлівалі цесны кантакт з членамі Савета Рэспублікі, якія працуюць у рэгіёнах і не былі задзейнічаны непасрэдна ў рабоце Канстытуцыйнай камісіі. Мы вельмі ўважліва адпрацоўвалі ўсе прапановы грамадзян, якія да нас паступалі. Члены Савета Рэспублікі вылучалі і ўласныя ініцыятывы. Напрыклад, мы прапанавалі, што павінен быць асобны артыкул у Канстытуцыі, які б дакладна вызначаў работу з моладдзю», — расказала Наталля Качанава.

Яна падкрэсліла, што работа прадаўжаецца. «У бліжэйшы час, калі будзе дапрацаваны праект Канстытуцыі, ён будзе вынесены на ўсенароднае абмеркаванне. Тут зноў падключацца члены Савета Рэспублікі і парламентарыі ў цэлым для таго, каб выступаць з растлумачэннямі прапанаваных навел», — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.

Як паведамлялася БелТА, па выніках работы Канстытуцыйнай камісіі Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку быў прадстаўлены праект варыянта абноўленай Канстытуцыі. Адпаведныя прапановы былі абмеркаваны 28 верасня на пашыраным пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі з удзелам кіраўніка дзяржавы. Цяпер асобная група, якая ўключае юрыстаў і вопытных кіраўнікоў, зоймецца дапрацоўкай дакумента перад вынясеннем на грамадскае абмеркаванне. А пасля канчатковай дашліфоўкі з улікам прапаноў, якія паступілі, і існуючага спектра меркаванняў праект Канстытуцыі будзе вынесены на рэферэндум, што павінен адбыцца не пазней за люты 2022 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».