Вы тут

Адзіную сістэму tax-free могуць стварыць у ЕАЭС


У Еўразійскім эканамічным саюзе можа быць створана адзіная сістэма tax-free, паведамілі БелТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі па выніках сустрэчы ў Мінску члена Калегіі (міністра) па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Руслана Бекетаева і міністра фінансаў Беларусі Юрыя Селіверстава.


Фота: ЕЭК

«Перспектывы стварэння і адміністравання адзінай сістэмы tax-free ў Еўразійскім эканамічным саюзе, якая прадугледжвае вяртанне ПДВ фізічным асобам — нерэзідэнтам ЕАЭС, абмеркавалі на сустрэчы ў Мінску член Калегіі (міністр) па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Руслан Бекетаеў і міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь Юрый Селіверстаў», — праінфармавалі ў прэс-службе.

«Акрамя таго, бакі разгледзелі пытанні ўскосных падаткаў пры электронным гандлі таварамі і паслугамі ў краінах ЕАЭС, а таксама фарміраванне механізма фіскальнага маніторынгу за абаротам тавараў ва ўзаемным гандлі», — дадалі ў ЕЭК.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — важнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — важнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

 У краіне завяршаецца уборачная кампанія, скончана сяўба азімых культур.

Грамадства

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

«Больш сталі хварэць маладыя людзі, цяжарныя і дзеці».