Вы тут

Кіраўніцтва Гродзенскай фірмы спрабавала незаконна зарабіць на перавозцы медкіслароду


Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці сумесна з рэгіянальным УДФР КДК спыніў супрацьпраўную схему па перавозцы медыцынскага кіслароду, арганізаваную службовымі асобамі камерцыйнага прадпрыемства, паведамляе БелТА са спасылкай на КДК.


Прадпрыемства аказвала паслугі па перавозцы медыцынскага кіслароду для медустаноў Гродна, аднак усе дакументы па выкананых работах афармляліся ад імя індывідуальнага прадпрымальніка, які ўжываў спрошчаную сістэму падаткаабкладання. Пры гэтым прадпрымальнік не меў для аказання падобных паслуг ні аўтамабіляў, ні работнікаў адпаведнай кваліфікацыі. У выніку выкарыстання незаконнай схемы камерцыйная структура недаплаціла больш Br88 тыс падаткаў.

Пасля незаконна атрыманыя грошы былі легалізаваныя: за іх службовыя асобы прадпрыемства набылі аўтамабільную стаянку для выкарыстання ў камерцыйнай дзейнасці.

Распачатыя крымінальныя справы.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.