Вы тут

Распаўсюджвалі і ўжывалі Мефедрон: у Барысаве затрыманыя чацвёра аднакласнікаў


Распаўсюджвалі і ўжывалі Мефедрон: у Барысаве затрыманыя чацвёра аднакласнікаў, паведамілі ў МУС.


Дылераў-падлеткаў вылічыў мясцовы наркакантроль ва ўзаемадзеянні з кіраваннем па адукацыі. У дзевяцікласнікаў выявілі каля 40 г псіхатропнага рэчыва. Школьнікі пачалі супрацоўнічаць з віртуальным наркамаркетам яшчэ ўлетку: атрымлівалі буйныя партыі тавару, фасавалі іх на больш дробныя і раскладвалі па сховах у Барысаве, Жодзіна і Мінску. Часам самі ўжывалі наркотыкі і псіхатропы.

У дачыненні да непаўналетніх узбуджана крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў, яны змешчаны ў ІЧУ.

«Працягваюцца аператыўна-следчыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўсталяванне схованак, а таксама іншых фактаў супрацьпраўнай дзейнасці фігурантаў», — дадалі ў МУС.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.