Вы тут

Да Дня маці старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук прымеркаваў сустрэчу з Кацярынай Рудніцкай і яе дачкой Арынкай


Да Дня маці старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук прымеркаваў сустрэчу з Кацярынай Рудніцкай і яе дачкой Арынкай, якую летась ратавалі ўсім горадам.


У многіх брастаўчан яшчэ на памяці гісторыя сям’і Рудніцкіх са шчаслівым фіналам. Летась у снежні малой Арыне паставілі страшны дыягназ — спінальная мышачная атрафія 2-га тыпу (генетычная хвароба, абумоўленая «паломкай» гену, які адказвае за мышачную актыўнасць). Для лячэння быў патрэбны прэпарат «Зонгенсма» амерыканскай вытворчасці коштам больш за два мільёны долараў. І ўвесці яго неабходна, пакуль дзіця не дасягнула ўзросту два гады. У бацькоў заставалася паўгода, калі ў студзені быў аб’яўлены збор сродкаў. У кампанію ўключыліся арганізацыі і ўстановы горада, ішлі дабрачынныя канцэрты, апарат гарвыканкама замест святочных карпаратываў ахвяроўваў грошы на рахунак Арыны. Але грошай не хапала, і ў апошні момант асноўную суму пералічыла прадпрыемства «Савушкін прадукт», дзе працуюць бацькі Арыны. У маі ў Мінску быў зроблены выратавальны ўкол. Зараз дзяўчынка праходзіць далейшую рэабілітацыю. 

І на свята Маці мэр запрасіў Кацярыну Рудніцкую ў гарвыканкам, дзе выказаў захапленне самаадданасцю жанчыны, якая не зламалася пад цяжарам гора, а стала асноўным арганізатарам збору сродкаў на выратаванне дачкі. Аляксандр Рагачук пажадаў іх сям’і шчасця і дабрабыту. 

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота з тэлеграм-канала Аляксандра Рагачука

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.