Вы тут

Будаўніцтва жылля — у прыярытэце


На сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ішла гаворка пра будаўніцтва. Пытанні ўзвядзення жылля, а таксама дзіцячых садкоў, школ, паліклінік і іншых аб'ектаў сацыяльнага прызначэння традыцыйна ў цэнтры ўвагі народных выбраннікаў.


У адным з новых спальных мікрараёнаў Віцебска — Білева.

Дзяржаўная праграма жыллёвага будаўніцтва заўсёды ў цэнтры ўвагі мясцовай улады і рэалізоўваецца кожную пяцігодку, згодна з рашэннем «абласнога парламента». Таму вырашэнне кватэрнага пытання знаходзіцца на асаблівым кантролі.

Усяго за пяць гадоў у Падзвінні запланавалі здаць пад ключ каля 1,8 мільёна квадратных метраў жылля. Паводле слоў старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Шыдлоўскага, гэта прыкладна на 400 тысяч «квадратаў» больш, чым у 2016—2020 гады.

У паўночнай вобласці краіны, дзе колькасць насельніцтва больш за 1 мільён 120 тысяч чалавек, у спісах тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, — парадку 64 тысяч, у тым ліку прыблізна 27 тысяч — віцябчан. А сярод апошніх пераважна 15 тысяч маладых сямей, у якіх выхоўваюць па адным дзіцяці.

Напэўна, калі ідзе размова пра новыя мікрараёны Віцебска, у першую чаргу згадваецца назва Чаромушкі. І ў абласным цэнтры ёсць такое таксама. Чаромушкі, як і мікрараёны Нікраполле, Тарны і Лучоса, на працягу пяці гадоў будуць актыўна забудоўваць шматпавярховымі дамамі. Кіраўніцтва гарвыканкама разумее, што трэба паклапаціцца, каб у найбліжэйшай перспектыве тутэйшыя маглі атрымаць комплекс аб'ектаў сацыяльнага прызначэння. Таму будзе прадумана магчымасць паралельнага будаўніцтва дзіцячых садкоў і гэтак далей.

Паводле інфармацыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці, толькі ў студзені — ліпені арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 1,5 тысячы новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 133 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 48,5 тысячы квадратных метраў, або 36,4 % ад усяго аб'ёму пабудаванага.

У сельскіх населеных пунктах, як сведчаць работнікі статыстыкі, уведзена ў эксплуатацыю 37,6 тысячы квадратных метраў — 28,3 % ад агульнага ўводу па вобласці.

Цікава, што ў глыбінцы ўжо няма неабходнасці масава ўзводзіць шматпавярховае жыллё. У такіх раённых цэнтрах, як Ушачы, Расоны, Шуміліна, у бягучай пяцігодцы ўзводзіць жыллё будуць раз на некалькі гадоў, а ў некаторых рэгіёнах будуць дастаткова будаваць індывідуальнага жылля.

Кіраўніцтва абласной прадстаўнічай і выканаўчай улад патрабуе больш увагі ўдзяляць будаўніцтву арэнднага жылля. Актуальная тэма — будаўніцтва дамоў, дзе падагрэў вады і ацяпленне — ад электрычнасці.

Дзеля аптымальнай нагрузкі будаўнічых арганізацый, лічаць у аблвыканкаме, мэтазгодным будзе больш актыўна прапаноўваць паслугі ў суседніх рэгіёнах Расійскай Федэрацыі. Віцебшчына мяжуе на ўсходзе са Смаленскай, на поўначы — з Пскоўскай абласцямі. Вопыт працы назапашаны немалы.

На сёння ў асноўным заключаны шэраг дагавораў падраду на ўзвядзенне шматкватэрнага жылля ў канструкцыях буйнапанэльнага домабудавання з прычыны яго больш даступнага кошту, а таксама на аказанне архітэктурных і інжынерных паслуг. Гэта — жыллё ў Смаленску, Калузе, Вялікіх Луках, выкананне будаўніча-мантажных работ у Ленінградскай вобласці і г. д.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.