Вы тут

10-я сустрэча гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі прайшла ў Жодзіне


У Жодзіне прайшла 10-я сустрэча гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі. Адным з яе галоўных арганізатараў стаў старшыня Савета старэйшын пры прэзідыуме Савета Рэспублікі Барыс Батура.


Можна сказаць, што на яго плечы лёг асноўны цяжар па падрыхтоўцы гэтай юбілейнай сустрэчы. Барыс Батура ўжо не першы год з'яўляецца таксама старшынёй праўлення беларускай грамадскай арганізацыі «Пародненыя гарады». Прычым на грамадскіх пачатках. Можна ўявіць, колькі арганізацыйных пытанняў, вялікіх і не вельмі праблем прыйшлося вырашаць падчас падрыхтоўкі гэтай у пэўным сэнсе гістарычнай падзеі.

Спікер верхняй палаты парламента Наталля Качанава накіравала прывітанне ўдзельнікам сустрэчы. Яна, у прыватнасці, адзначыла, што ў аснове Саюза Беларусі і Расіі ляжыць пачуццё братняга яднання народаў дзвюх краін, шматвякавы вопыт сумеснай гісторыі. А гэта такія яркія старонкі, як наша агульная Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, наступнае аднаўленне ў пасляваенны перыяд разбуранай эканомікі, дасягненне небывалых вышынь у навуцы і культуры.

У прывітанні гаворыцца і аб тым, што Беларусь падтрымлівае гандлёва-эканамічныя адносіны больш чым з 80 рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі. Штогод пад эгідай Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі з удзелам прэзідэнтаў нашых краін праводзіцца Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Такі знакавы сумесны праект з'яўляецца найбуйнейшай перагаворнай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў рэгіянальнага ўзаемадзеяння па стратэгічна важных кірунках.

У сустрэчы ўдзельнічалі дэпутаты Саветаў розных узроўняў, сенатары, кіраўнікі многіх органаў мясцовай улады. Атмасфера і канструктыўная работа ў час пленарнага пасяджэння і ў секцыях, безумоўна, паспрыяе далейшаму пашырэнню партнёрскага ўзаемадзеяння паміж гарадамі-пабрацімамі, лічаць расійскія госці.

У сваю чаргу Барыс Батура звярнуў увагу на тое, што гэта сустрэча — сімвал адзінства і дружбы паміж расійскім і беларускім народамі. Сёння неабходнасць іх дыялогу значна павялічваецца. Таму згуртаванасць, узаемадапамога і ініцыятыва — тое, што нам вельмі патрэбна. Невыпадкова ў Жодзіне беларусы і расіяне таксама абмеркавалі і сумесныя дзеянні па супрацьстаянні замежным санкцыям.

Леанід ТУГАРЫН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».