Вы тут

У ЕАЭС распрацаваныя меры па рэагаванні на санкцыі


Вынікі пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету для журналістаў падвёў віцэ-прэм’ер Беларусі Ігар Петрышэнка. 


Фота: БелТА

Ён расказаў, што ў ЕАЭС захоўваюцца разнаголоссі ў пытанні фарміравання агульнага рынку газу. Па словах віцэ-прэм’ера, гэтыя разнагалоссі не новыя, яны былі яшчэ ў 2018 годзе, калі падпісваліся канцэптуальныя дакументы, тады гэтая тэма была вынесена за дужкі. 

«Маецца на ўвазе тарыфаўтварэнне на транспарціроўку газу па тэрыторыі ЕАЭС. Краіны, якія не валодаюць гэтымі рэсурсамі, зацікаўлены ў тым, каб пры гэтым былі роўныя ўмовы. А не так, што для нацыянальных суб’ектаў адны ўмовы, а для суб’ектаў, якія знаходзяцца па-за тэрыторыяй краіны, якая валодае гэтымі рэсурсамі, — іншыя», — растлумачыў Ігар Петрышэнка. 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў разгледзець і вырашыць гэтае застарэлае пытанне ў вочным фармаце ў найбліжэйшы час. Удзельнікі пасяджэння, кіраўнікі іншых дзяржаў прапанову падтрымалі. 

Таксама закраналася тэма ўстанаўлення тарыфаў на транспарціроўку газу з краін, якія не ўваходзяць у Еўразійскі эканамічны саюз. 

Ігар Петрышэнка таксама паведаміў, што ўдзельнікі пасяджэння ўдзялілі ўвагу рэагаванню на неабгрунтаваны санкцыйны ціск. Сёння ў межах ЕАЭС выпрацавана шэсць мераў па рэагаванні на санкцыі. «Гэта канкрэтныя падыходы, якія мы будзем прымяняць, запусціўшы гэты механізм», — падкрэсліў віцэ-прэм’ер. 

Займацца гэтым будзе адпаведная камісія. «Яна разглядае, рыхтуе прапанову і інфармуе Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет, які прымае рашэнне аб запуску інструментара з шасці мер. Маецца на ўвазе кансультацыя, ацэнка шкоды, які наносіцца краіне, ўздзеянне на ўвесь Еўразійскі эканамічны саюз, перамовы з трэцімі краінамі і шэраг іншых напрамкаў. Гэта важны і вялікі крок, што мы будзем калектыўна нашым інтэграцыйным утварэннем рэагаваць на неабгрунтаваны ціск», — дадаў Ігар Петрышэнка. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».