Вы тут

Рэгіянальны форум #GBCregions (Дзяржава, бізнес, грамадзяне) праходзіць у Брэсце


Форум стаў пляцоўкай для абмеркавання стану развіцця і перспектыў лічбавай будучыні Беларусі, пераводу ўзаемадзеянняў на ўсіх узроўнях у лічбавую плоскасць. Удзельнікі дыскусіі гаварылі аб тым, як перайсці на больш высокі ўзровень электроннага ўзаемадзеяння дзяржавы і грамадства, абапіраючыся на сучаснны ўзровень інфармацыйных тэхналогій. Абмеркавалі і тое, як зрабіць працэсы ўзаемадзеяння грамадзян, бізнесу, розных галін улады максімальна празрыстымі, хуткімі і зручнымі, а таксама як павысіць эфектыўнасць дзяржаўнага кіравання з дапамогай высокіх тэхналогій. 


Арганізатарамі форуму выступілі Нацыянальны цэнтр абмену трафікам, Нацыянальны цэнтр электронных паслуг, Беларускія воблачныя тэхналогіі пры падтрымцы Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Брэсцкага аблвыканкама. У маштабным мерапрыемстве прымаюць удзел кіраўнікі дзяржорганаў і арганізацый, выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікі ІТ-кампаній, банкаў, бізнесу і навучальных устаноў. 

На брэсцкім форуме зроблены акцэнт на лічбавых рашэннях ў харчовай і лёгкай прамысловасці краіны, а таксама ўзаемадзеянні ў рамках электроннага дакументазвароту, у тым ліку ў гандлёвых зносінах паміж Беларуссю і Расіяй. 

Першы падобны форум прайшоў у Гомелі. Брэсцкі — другі па ліку. Брэсцкім удзельнікам расказалі аб формах і спосабах інфармацыйнай бяспекі. Спікеры не абмежаваліся тэорыяй, а прапанавалі рашэнні «пад ключ» Нацыянальнага цэнтра абмену трафікам. 

Удзельнікаў форуму прывітаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый ШУЛЕЙКА. Губернатар адзначыў, што патэнцыял лічбавых тэхналогій выкарыстоўваецца пакуль не дастаткова, таму форум закліканы стаць імпульсам у рабоце. 

— Пэўны станоўчы вопыт у вобласці ёсць. Брэсцкі тэхнічны ўніверсітэт і Брэсцкі тэхнапарк рэалізуюць лічбавы інжынірынг. Створана рэгіянальная сістэма кіравання ўстановамі аховы здароўя у Пінску, на шэрагу прадпрыемстваў укараняюцца лічбавыя «двайнікі» вытворчасці. Прамысловасць сёння ўжо гатовая зрабіць наступны крок, у прыярытэце развіцця эканомікі разглядаецца менавіта лічбавая трансфарматызацыя — адзначыў кіраўнік рэгіёна. 

Святлана ЯСКЕВІЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.