Вы тут

Беларускі цэментны завод істотна скараціў узровень выкідаў у атмасферу


Прадпрыемства холдынгу «Беларуская цэментная кампанія «ААТ «Беларускі цэментны завод» істотна скараціла ўзровень выкідаў у атмасферу. Гэтага ўдалося дасягнуць дзякуючы рэалізацыі важных праектаў па мадэрнізацыі прадпрыемства, паведамляе сайт БЦК.


Як адзначылі на прадпрыемстве, адзін праект датычыцца рукаўных фільтраў, якімі камплектуюцца ўсе сучасныя цэментныя лініі для ачысткі паветра. «На першай лініі завода ўстаноўлены тры электрафільтра састарэлай канструкцыі. Фільтр № 3 быў рэканструяваны яшчэ ў 2018 годзе, а са снежня 2020 га па люты 2021-га была праведзена рэканструкцыя фільтра № 1. Для гэтага быў распрацаваны спецыяльны праект, у выніку „начынне“ электрафільтра была на 100% заменена, у выніку ўзровень выкідаў скараціўся на 40%», — растлумачыў галоўны інжынер прадпрыемства Уладзімір Дравалёў.

Ён дадаў, што да рэканструкцыі фільтра № 2 завод мае намер пачаць ужо ў гэтым годзе і завяршыць работы ў 2022 годзе.

У бягучым годзе прадпрыемства завяршыла яшчэ адзін праект, які мае адначасова эканамічны і экалагічны эфект. З красавіка завод перайшоў на падачу сыравіннай мукі мехтранспартам (раней падача ажыццяўлялася пнеўматранспартам). «Спажыванне электраэнергіі скарацілася да 300 кВт. Палепшылася сітуацыя і па экалогіі: зменшыліся выкіды ў атмасферу прыкладна да 50%. Да канца года чакаецца таксама павелічэнне прадукцыйнасці прыкладна на 10%», — адзначыў Уладзімір Дравалёў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.