Вы тут

У Маскве пабачыць альманах дзіцячай літаратуры краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў


Сёння не так проста паяднацца пісьменнікам з розных «нацыянальных кватэр» постсавецкай прасторы. Няма Саюза пісьменнікаў СССР, адсутнічаюць тыя праграмы, што дазвалялі выходзіць у Маскве кнігам пісьменнікаў, напрыклад, Узбекістана, Арменіі ці Беларусі ў перакладзе на рускую мову. І ўсё ж, дзякуючы найперш арганізацыйным высілкам Садружнасці Незалежных Дзяржаў, у апошні час пачалі рэалізоўвацца некаторыя ініцыятывы, якія дэманструюць вядомы прынцып «Дружба народаў — дружба літаратур» у дзеянні. 


У Расійскай Федэрацыі запланаваны да выдання анталагічны том, які прадставіць лепшыя творы сучасных дзіцячых пісьменнікаў краін СНД. Калі яшчэ савецкія чытачы ранейшых пакаленняў памятаюць нашых Янку Маўра, Алеся Якімовіча, Васіля Вітку, малдаваніна Спірыдона Вангелі, туркменаў Каюма Тангрыкуліева, Нуры Байрамава, грузіна Надара Думбадзэ, то сучасных дзіцячых літаратараў проста не ведаюць у іншых прасотрах, акрамя як у сваёй краіне. Вось гэты істотны пралік і спрабуе выправіць новы творчы праект. 

У анталогію нацыянальных дзіцячых літаратур, які выйдзе на рускай мове, патрапяць і творы шасці пісьменнікаў з Беларусі, паведаміла «Звяздзе» першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах. Будзем спадзявацца, што ў добрай задумкі знойдзецца і працяг. Выходзіла ж некалі ў Маскве бібліятэка лепшых твораў дзіцячых літаратур розных народаў СССР. Чаму б не адрадзіць і зараз нешта падобнае?!

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».