Вы тут

Дэпутат: мы павінны адстойваць раўнапраўнае супрацоўніцтва паміж краінамі ЦЕІ


Мы павінны адстойваць раўнапраўнае супрацоўніцтва паміж краінамі Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы. Аб гэтым заявіў журналістам член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Сяргей Дзік. Сёння ён прыняў удзел у пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Парламенцкай структуры Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы, якое прайшло ў анлайн-фармаце, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Мы павінны адстойваць раўнапраўнае супрацоўніцтва паміж краінамі, якія ўваходзяць у Цэнтральна-Еўрапейскую ініцыятыву, перш за ўсё па палітычных пытаннях. На гэты момант таксама актуальна ўзаемадзеянне па пытаннях COVID-інфекцыі. Каб мы ад нашых партнёраў чулі не нейкія ноткі асуджэння, павучання, а карысныя, канструктыўныя прапановы, на якія мы з задавальненнем адгукнёмся», — сказаў Сяргей Дзік.

Роля Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы павінна быць больш эфектыўнай. «Пакуль яна не такая выразная. І незалежна ад прыналежнасці да розных палітычных блокаў мы павінны ўзаемадзейнічаць, каб эфектыўна вырашаць тыя праблемы, якія цяпер стаяць перад усім светам», — адзначыў парламентарый.

Паводле яго слоў, усім стала відавочна, што беларуская мадэль барацьбы з COVID-19 аказалася правільнай. «Сёння я азнаёміўся з данымі, і, напрыклад, у Еўропе першае месца па захваральнасці займае Літва, па смяротнасці — трэцяе. У Беларусі сітуацыя таксама няпростая, гэта падкрэсліваў і міністр аховы здароўя. Мы ўсеё гэта разумеем, але сітуацыя кіруемая дзякуючы той сістэме, якая была выбудавана раней і якая паказала сваю эфектыўнасць у барацьбе з COVID-19. Іншага выйсця з сітуацыі не існуе», — дадаў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

У вясковай школе арганізавалі музей у гонар загінуўшых байцоў Вялікай Айчынай вайны

Байцы 174-га стралковага палка загінулі пры вызваленні вёскі Шылін.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Вольга Шпілеўская: Журналістыка — гэта маё жыццё!

Вольга Шпілеўская: Журналістыка — гэта маё жыццё!

Журналіст ўзначаліла прадстаўніцтва Міжнароднай тэлерадыёкампаніі «Мір» у нашай краіне.