Вы тут

У Мінску затрымалі распаўсюджвальніка псіхатропаў


Супрацоўнікі групы затрымання Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС затрымалі на месцы злачынства 26-гадовага мінчаніна, які працаваў на інтэрнэт-краму па продажу псіхатропаў, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.


Фота: ГУУС Мінгарвыканкама

«Праваахоўнікі затрымалі наркакур’ера з доказамі злачынства — у момант раскладкі асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва метылэфедрона. У далейшым супрацоўнікі наркакантролю Заводскага РУУС Мінска пры ператрусе выявілі ў хлопца каля 40 г метылэфедрона, а таксама больш за 100 г наркотыку ў схованках на тэрыторыі Мінска і Мінскага раёна. Аператыўнікам ён растлумачыў, што працуе на інтэрнэт-краму закладнікам некалькі месяцаў. Агульная вага канфіскаванага наркотыку склаў 151 г », — распавялі ў ГУУС.

Вядома, што фігурант раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы. З яго слоў, наркотыкі асабіста не ўжываў, займаўся рэалізацыяй, а таксама навучаннем новых закладнікаў.

У дачыненні да затрыманага Следчым камітэтам распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў.


 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?