Вы тут

Герояў вайны перапахавалі ў Чавускім раёне


Астанкі дзевяці чырвонаармейцаў былі пахаваныя ў брацкай магіле каля чавускай вёскі Доўгі Мох. Яны знойдзеныя падчас сёлетняй пошукавай экспедыцыі «Сожскі рубеж — 2021» каля вёсак Сутокі, Гразівец і Бахацец Чавускага раёна.


— Пошукавікам з групы «Авангард» Ільі Траханаву і Антону Пракапнёву пашчасціла знайсці ў раскопе каля вёскі Сутокі медаль «За баявыя заслугі» , — адзначыў кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба Віккру Мікалай Барысенка. — У ходзе вышуковых мерапрыемстваў высветлілася, што яна належала ўраджэнцу Варонежскай вобласці старшаму сяржанту 409-га стралковага палка 137-га стралковай дывізіі Ільі Андрэевічу Лазараву. На жаль, яго ўнук Віталь Чыкаткоў з пасёлка Акбулак Арэнбургскай вобласці, якога знайшоў Ілья Трыханаў, прыехаць не змог. Узнагароду і асабістыя рэчы чырвонаармейца будуць перададзеныя сваякам у Расію.

На цырымоніі перапахавання прысутнічалі старшыня Чавускага райвыканкама Аляксандр Яфімчык, старшыня Чавускага райсавета дэпутатаў Анатоль Мацюлін, прадстаўнікі клуба «Віккру», працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, мясцовыя жыхары. Старшыня Чавускага райвыканкама ўручыў членам клуба «Віккру» Падзячны ліст за штогадовае плённае супрацоўніцтва ў працы па ўвекавечанні памяці загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. 

Усяго па выніках сёлетняга пошукавага сезона ў Асіповіцкім, Быхаўскім, Слаўгарадскім, Чавускім, Чэрыкаўскім і Шклоўскім раёнах былі знойдзеныя астанкі 89 байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі, устаноўлена 8 імёнаў.

Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з архіва клуба «Віккру»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».