Вы тут

Інфармацыйная бяспека як аснова захавання незалежнасці краіны


Як мы ўжо паведамлялі, на гэтым тыдні прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падпісаў пастанову Савета Міністраў №575 «Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму».


У афіцыйным тэлеграм-канале МУС Беларусі ведамства пракаментавала дадзеную пастанову. «Указаная пастанова рэгламентуе парадак прызнання экстрэмісцкімі фарміраванні тых грамадзян, якія аб'ядналіся рознымі спосабамі, уключаючы выкарыстанне інтэрнэт-рэсурсаў, для стварэння экстрэмісцкіх матэрыялаў, іх папулярызацыі і распаўсюджвання, а таксама для ажыццяўлення іншай дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы дзяржавы. Згодна з законам аб супрацьдзеянні экстрэмізму, прызнаваць экстрэмісцкімі фарміраванні ўпаўнаважаны Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Стваральнікі, арганізатары і ўдзельнікі дадзеных фарміраванняў будуць прыцягвацца да крымінальнай адказнасці па артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь», — расказаў начальнік аддзела ГУБАЗіК Вячаслаў Арлоўскі.

Паводле яго слоў, скончана дэананмізацыя адміністратараў і найбольш актыўных падпісчыкаў экстрэмісцкіх каналаў і чатаў. Задакументаваны паведамленні ў месенджарах, якія заклікалі да экстрэмісцкай дзейнасці. Вячаслаў Арлоўскі падкрэсліў, што такія меры дазволяць удзяліць увагу кожнаму падпісчыку экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў і чатаў, даць прававую адзнаку. Ён заклікаў грамадзян не давяраць фэйкам і іншай прапагандзе антыдзяржаўных інфармацыйных крыніц аб тым, што дзейнасць па падтрымцы экстрэмісцкіх рэсурсаў акажацца бяскарнай.

Пастанову Саўміна № 575 «Аб мерах супраць экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму» пракаментаваў загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін. Яго словы прыводзіць БелТА.

«Беларусь падверглася інфармацыйнай атацы з ужываннем разнапланавай методыкі па ўкараненні штучна створаных псеўдакаштоўнасцяў і жыццёвых прынцыпаў для псіхалагічнай дэзарыентацыі грамадзян з мэтай падрыхтоўкі дзяржаўнага перавароту з наступнай зменай улады. Мы з'яўляемся сведкамі новых прынцыпаў і механізмаў не проста рэалізацыі планаў па змене ўрадаў, але перш за ўсё культурнага перакадзіравання народа і ў рэжыме хаосу, якім можна кіраваць», — упэўнены аналітык.

Паводле яго слоў, аптымальнай сістэмы абароны ад інфармацыйнай інтэрвенцыі ў сусветнай практыцы не існуе. У залежнасці ад сваіх мэт кожная краіна выбірае найбольш арганічнае рашэнне ў адпаведнасці з існуючымі ўмовамі. І інфармацыйная бяспека стала асноўным пытаннем у захаванні суверэннасці і незалежнасці дзяржавы.

Эксперт упэўнены, што дадзеныя прэвентыўныя меры з'яўляюцца, з аднаго боку, ідэолага-выхаваўчым працэсам, а з другога — замацоўваюць за дзяржавай абсалютнае права рэгуляваць узаемадзеянне як паміж грамадзянамі, так і паміж грамадствам і самой дзяржавай.

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Феномен Максіма Багдановіча

Феномен Максіма Багдановіча

«Я ж кажу вам: добра быць коласам; але шчаслівы той, каму дадзена быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?»

Палітыка

Бяспраўе і несправядлівасць. Куды ўлады вядуць палякаў?

Бяспраўе і несправядлівасць. Куды ўлады вядуць палякаў?

Старшыня кіруючай кансерватыўнай партыі Польшчы «Права і справядлівасць» (ПіС) Яраслаў Качыньскі выказаўся наконт палітыкі Германіі.

Грамадства

Правільнае харчаванне дадому: даніна модзе або клопат аб здароўі?

Правільнае харчаванне дадому: даніна модзе або клопат аб здароўі?

Калі сфера дастаўкі гатовага харчавання перажыла бурны рост з пачаткам пандэміі, калі з офісаў вельмі многія перамясціліся ў кватэры, а пах

Палітыка

У адказе за гістарычную памяць

У адказе за гістарычную памяць

«Мы толькі цяпер пачынаем усведамляць і падыходзіць да ацэнкі рэальных маштабаў гібелі нашых людзей ад рук фашыстаў і іх памагатых у гады вайны».