Вы тут

Прадпрыемства НАН Беларусі атрымала ўзнагароду на Еўразійскім фармацэўтычным саміце


Дзяржаўнае прадпрыемства «Акадэмфарм» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі атрымала перамогу ў намінацыі «Інавацыя года» конкурсу на саісканне Eurasian Pharma Awards, які прайшоў у рамках Еўразійскага фармацэўтычнага саміту (Ташкент, Узбекістан), паведамілі ў прэс-службе НАН.


«Узнагарода атрымана за своечасовасць і інавацыйнасць распрацовак установы, за вывядзенне на беларускі рынак першага джэнерыку рывараксабану. Гэты прэпарат прызначаны для прафілактыкі і лячэння ўскладненняў сардэчна-сасудзістых захворванняў, звязаных з павышанай рызыкай тромбаўтварэнняў. Перамога на прэстыжным конкурсе дасць магчымасць дзяржаўнаму прадпрыемству „Акадэмфарм“ НАН Беларусі павысіць канкурэнтаздольнасць прадпрыемства на рынках краін ЕАЭС», — сказалі ў прэс-службе.

На Еўразійскім фармацэўтычным саміце абмяркоўваліся тэндэнцыі развіцця фармацэўтычных рынкаў, асаблівасці рэгістрацыі прэпаратаў у 13 краінах: Беларусі, Расіі, Казахстане, Узбекістане, Кыргызстане, Арменіі, Азербайджане, Таджыкістане, Туркменістане, Украіне, Грузіі, Малдове і Манголіі. У рамках саміту быў праведзены конкурс на саісканне Eurasian Pharma Awards у 16 намінацыях.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».