Вы тут

У Ганцавіцкім раёне работнікі МНС дапамаглі двум ягаднікам, якія заблуділіся ў лесе


Работнікі МНС знайшлі 2 ягаднікаў у Ганцавіцкім раёне, паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС.


Фота: МНС

15 кастрычніка ў 17.50 выратавальнікам па прамой лініі ад памочніка дзяжурнага РАУС паступіла паведамленне аб тым, што недалёка ад вёскі Люсіна згубіўся мужчына. Было ўстаноўлена, што жыхар Баранавічаў арыентыровачна ў 10.20 адправіўся на балота за ягадамі. У 16.00 пачаў выходзіць да аўтамабіля, але зразумеў, што заблудзіўся. Звярнуўся па дапамогу. Мужчына 1958 года нараджэння быў знойдзены ў 21.25. У медыцынскай дапамогі ён не адчуваў патрэбы.

У гэты ж дзень у 18.45 выратавальнікам паведамілі пра тое, што на балоце каля вёскі Боркі згубілася жанчына. Па дапамогу звярнулася сяброўка. Работнікі МНС выйшлі на сувязь са зніклай. Высветлілася, што каля 11.00 яна адправілася з сяброўкай на балота за ягадамі. Захапілася зборам і не заўважыла, як разышлася з напарніцай. Зразумела, што згубілася, забіла трывогу. У ходзе размовы з сяброўкай вырашылі, што без дапамогі ратавальнікаў не абысціся. Выратаваная ў 19.38 грамадзянка 1974 года нараджэння ў медыцынскай дапамогі не мела патрэбу.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.