Вы тут

Японскі ансамбль «Мандзюсяка» выступіць сёння на сцэне Белдзяржфілармоніі


Сёння Беларуская дзяржаўная філармонія запрашае акунуцца ў атмасферу неспасціжнай і прыцягальнай культуры краіны ўзыходзячага сонца. Шматгадовыя падзвіжнікі, якія адкрываюць свет традыцыйнага японскага тэатральнага мастацтва, — харэаграфічны ансамбль «Мандзюсяка», — прадставяць новую праграму на сцэне Вялікай канцэртнай залы, паведамілі ў Белдзяржфілармоніі.


Ансамбль «Мандзюсяка» быў арганізаваны ў 1995 годзе і з тых часоў шмат разоў выступаў у Беларусі. У сваіх музычна-тэатральных пастаноўках ён абапіраецца на традыцыі японскага тэатра «Кабукі» (сінтэз спеваў, музыкі, танца і драмы), а таксама тэатра «Но», у якім драма ўвасабляецца пры дапамозе найбагатай палітры мастацкіх сродкаў: музыкі, рытму, шуму, шоргату, танца — пантамімы, жэсту, руху, паставы, паўзы, асаблівай тэхнікі спеваў.

Кіраўнік калектыву Фудзінака Кіёэ (сцэнічны псеўданім Мама Ружа) на працягу многіх гадоў актыўна выступае за дружбу і культурны абмен паміж Беларуссю і Японіяй. У апошні раз ансамбль «Мандзюсяка» гастраляваў на сцэне Мінскай філармоніі пяць гадоў таму.

Пачатак канцэрту ў 18.00.

Выбар рэдакцыі

Культура

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

існуе тэорыя, што толькі той, каму выпала перажыць моцныя ўзрушэнні, можа стаць сапраўдным паэтам.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў.