Вы тут

Суботнік у пятніцу. У Савецкім раёне прайшла чарговая акцыя «Чысты двор»


Па ініцыятыве Каардынацыйнага савета арганізацыйных структур грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Савецкага раёна сёння ў скверы на вул. Кульман адбыўся суботнік па пасадцы дэкаратыўных кустоў і ўборцы тэрыторыі, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».


У суботніку прынялі ўдзел актывісты грамадскіх арганізацый «Белая Русь», «БРСМ», «Беларускі саюз жанчын», «Беларускі фонд міру», «Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа», Савецкага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, Савета ветэранаў, а таксама работнікі Камароўскага рынку, ААТ «ЦУМ Мінск», ААТ «Амкадор» — кіруючая кампанія холдынгу, ДУ«Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк»  і прадстаўнікі іншых калектываў. У акцыі «Чысты двор» у гэты раз прынялі ўдзел каля 120 чалавек.

Намеснік старшыні Савецкай раённай арганізацыі (г. Мінска) РГА «Белая Русь» Жанна Пахольчык адзначыла:

— Ініцыятары суботніка выступілі з прапановай сабраць на адной акцыі прадстаўнікоў усіх грамадскіх арганізацый раёна. Адгукнуліся і ветэраны, і моладзь. Разам высадзілі дэкаратыўныя расліны, прыбіралі лістоту ... Вядома, тон у рабоце задавала моладзь — студэнты БДУІР, прафесійных каледжаў, навучэнцы школ. Ветэраны глядзелі на іх і радаваліся. Ды і самі стараліся не адставаць у працы.

— Наша арганізацыя гэтай восенню ўжо правяла адзін суботнік, а сёння мы зноў у справе, — патлумачыла старшыня ветэранскай арганізацыі Савецкага раёна Валянціна Пятрова. — Мы не маглі не прыйсці, бо тут сабраліся прадстаўнікі розных грамадскіх аб’яднанняў. У адзінстве наша сіла! Ветэраны аднаўлялі, будавалі Мінск, і мы настолькі яго любім, што падтрымліваем усё, што ідзе яму на карысць.

Першы сакратар Савецкай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» Віялета Шыдлоўская адзначыла:

— Практычна штодня моладзь раёна прымае ўдзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. Старэйшыя хлопчыкі і дзяўчынкі дапамагаюць «Зелянбуду» ў пасадцы кустоў уздоўж МКАД, школьнікі працуюць у парках і скверах. Акрамя гэтага, кожныя выхадныя валанцёры БРСМ дастаўляюць інвалідам і ветэранам пакупкі, якія яны зрабілі на сельскагаспадарчым кірмашы. Пажылым жыхарам прыватнага сектара дапамагаем навесці парадак на падворках. У перыяд пандэміі ў моладзі з’явілася яшчэ адзін клопат — дастаўляем ветэранам рэцэпты. Мяне радуе, што моладзь вельмі пазітыўна ставіцца да такой працы.

Фота: «Мінск-Навіны»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».