Вы тут

Актывісты БРСМ прыбралі апалае лісце на Вайсковых могілках


Актывісты арганізацыі ГА «БРСМ» Савецкага раёна прыбіралі апалае лісце на Вайсковых могілках 16 кастрычніка, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».


Фота: «Мінск-Навіны»

Вайсковыя могілкі — знакавае месца на карце Мінска. На адным з найстарэйшых некропаляў у межах горада пахаваныя салдаты і афіцэры войнаў розных стагоддзяў, вядомыя дзяржаўныя дзеячы, вядомыя людзі Беларусі — паэты Янка Купала і Якуб Колас, аўтар тэксту Дзяржаўнага гімна Міхаіл Клімковіч, першы прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі Усевалад Ігнатоўскі.

Па добрай традыцыі дапамогу ў добраўпарадкаванні мемарыяла аказваюць школьнікі, навучэнцы каледжаў і тэхнікумаў, студэнты — усе тыя, каму трэба будзе захоўваць гістарычную памяць.

Навучэнцы Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ім. Н. А. Кедышкі таксама традыцыйна дапамагаюць у навядзенні парадку на Вайсковых могілках.

Традыцыйна працоўны дэсант удзельнікаў БРСМ — а гэта больш за 20 тыс. маладых людзей у раёне — уносіць сваю лепту ў скарбонку добрых спраў на карысць роднага Мінска.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Снежань сёлета чакаецца цяплейшым за звычайны. Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Снежань сёлета чакаецца цяплейшым за звычайны. Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

«Традыцыйна першы месяц зімы — самы цёмны і пахмурны месяц года». 

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

У некаторыя выходныя цеплаход здзяйсняў па канале дванаццаць рэйсаў.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.