Вы тут

Узяты пад варту мінчанін, які ўцягваў дзяўчат у занятак прастытуцыяй


Мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту прыменена да 50-гадовага гараджаніна, які залучыў чатырох дзяўчат у занятак прастытуцыяй, а адну з іх прымушаў працягваць гэтым займацца, распавялі агенцтву «Мінск-Навіны» у пракуратуры Кастрычніцкага раёна.


Мужчына знаёміўся з дзяўчатамі, некаторы час меў зносіны, уступаў з імі ў палавую сувязь. Тыя скардзіліся новаму знаёмаму, што маюць фінансавыя цяжкасці. Тады прадпрымальны гараджанін прапаноўваў ім палепшыць сваё фінансавае становішча, аказваючы інтымныя паслугі. Адна з чатырох пацярпелых прыехала ў сталіцу з перыферыі — ёй «дабрадзей» нават арандаваў кватэру, дзе тая і абслугоўвала кліентаў.

Каля паўгода дзяўчыны аддавалі гараджаніну па 20% ад выручаных за занятак прастытуцыяй грошай. Акрамя таго, ён высунуў ім умову, што тыя, па яго жаданні, павінны ўступаць з ім у палавую сувязь. Бясплатна, зразумела. Праз некаторы час адна з дзяўчын вырашыла спыніць аказваць інтым-паслугі, але мужчына стаў ёй пагражаць — казаў, што раскажа яе сваякам, чым яна займалася.

— Падазраваны раней не судзімы. Устаноўлена, што сваімі наўмыснымі дзеяннямі ён здзейсніў уцягванне пацярпелых у занятак прастытуцыяй, а таксама прымус да працягу заняткам прастытуцыяй, — пракаментаваў намеснік пракурора Кастрычніцкага раёна Яўген Мацюшэнка. — Прымаючы да ўвагі, што, знаходзячыся на волі, грамадзянін можа здзейсніць новае злачынства, перашкодзіць усталяванню ісціны па ўзбуджанай у дачыненні да яго крымінальнай справе, схавацца ад органаў папярэдняга расследавання і суда, да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Снежань сёлета чакаецца цяплейшым за звычайны. Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Снежань сёлета чакаецца цяплейшым за звычайны. Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

«Традыцыйна першы месяц зімы — самы цёмны і пахмурны месяц года». 

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

У некаторыя выходныя цеплаход здзяйсняў па канале дванаццаць рэйсаў.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.