Вы тут

Тыдзень музеяў устаноў адукацыі пройдзе на Міншчыне 18-23 кастрычніка


Мерапрыемства прымеркаванае да рэспубліканскага форуму музеяў устаноў адукацыі «Памяць народа ў надзейных руках маладых».


Пад дэвізам «Музей для ўсіх» музеі ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці на працягу тыдня адкрыюць свае дзверы для ўсіх жадаючых. У гэты перыяд на іх базе будуць праходзіць розныя цікавыя, займальныя і карысныя мерапрыемствы для навучэнцаў i педагогаў: адкрытыя музейныя заняткі, інтэрактыўныя экскурсіі, выставы-прэзентацыі, лекцыі, круглыя ​​сталы, канферэнцыі, праграмы ў анлайн- і афлайн-фарматах і іншыя праекты.

Відэапрэзентацыі аб рабоце музеяў устаноў адукацыі будуць дэманстравацца на сайтах галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама, Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі і ў Telegram-канале «Адукацыя Міншчыны».

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».