Вы тут

Вікторыя Азаранка прайграла ў фінале турніру ў Індыян-Уэлсе


Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прайграла ў фінале турніру катэгорыі WTA-1000 у амерыканскім Індыян-Уэлсе з прызавым фондам $ 8,7 млн, паведамляе БелТА.


У вырашальным паядынку экс-першая ракетка планеты, якая займае цяпер 32-е месца ў сусветным рэйтынгу, ва ўпартай барацьбе саступіла іспанскай тэнісістцы Паўле Бадосе, у якой 27-я пазіцыя. Першы сэт фіналу працягваўся 1 гадзіну 20 хвілін і завяршыўся перамогай іспанкі на тай-брэйку — 7:6 (7:5). Другую партыю Вікторыя Азаранка правяла вельмі магутна і за паўгадзіны зраўняла лік у матчы, аддаўшы суперніцы ўсяго два ачкі — 6:2. У вырашальным сэце справа зноў дайшла да тай-брэйку, і зноў поспех быў на баку іспанскай тэнісісткі — 7:6 (7: 2). Фінальная сустрэча доўжылася 3 гадзіны 5 хвілін. Раней Азаранка перамагала ў Індыян-Уэлсе ў 2012-м і 2016 гадах. Усяго ў яе актыве 21 тытул на турнірах пад эгідай WTA.

На шляху да фіналу цяперашняга турніру Вікторыя Азаранка па чарзе абыграла польку Магду Лінетт (54), чэшку Петру Квітаву (11), беларуску Аляксандру Сасновіч (100), амерыканку Джэсіку Пегулу (24) і латвійскую тэнісістку Алену Астапенка (24).

Дзякуючы выхаду ў фінал Вікторыя Азаранка палепшыць сваю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».