Вы тут

Урач распавяла, як перамагчы бяссонніцу без таблетак


Таблеткі ад бяссоніцы маюць кароткатэрміновы эфект і могуць выклікаць прывыканне, а некаторыя прэпараты валодаюць вельмі выяўленымі пабочнымі дзеяннямі. Значна лепш далучыцца да здаровага ладу жыцця і паспрабаваць наладзіць сон натуральным шляхам, распавяла РИА Новости урач-тэрапеўт і інфекцыяніст Нуржахан Алібалаеўна.


«Першы спосаб барацьбы з бяссоніцай без лекаў — правільны рэжым. Прачынацца і засыпаць трэба ў адзін той жа час — гэта наладзіць біялагічныя гадзіны. У сярэднім даросламу чалавеку дастаткова сямі-дзевяці гадзін сну. Дапаможа і ванна з эфірнымі алеямі (лаванда, рамонак). Калі на гэта няма часу, дастаткова прыняць цёплы душ. Галоўнае — прыняць душ або ванну за дзве гадзіны да сну. Прагуляйцеся на свежым паветры. Дастаткова паўгадзіны, у цёплы час года да паўтары гадзіны», — паведаміла ўрач.

Таксама варта адмовіцца ад цяжкай ежы перад сном. Дастаткова лёгкага перакусу: падыдуць ёгурт, банан, рамонкавы чай. Акрамя таго, абавязковыя рэгулярныя фізічныя нагрузкі: плаванне, танцы, бег, заняткі ў трэнажорнай зале да 19 гадзін вечара, параіла эксперт.

«Ні ў якім разе не прымушайце сябе спаць — гэта ўзмацняе трывогу і нервовае напружанне. Калі не атрымалася заснуць на працягу паўгадзіны, паспрабуйце паслухаць спакойную музыку ці пачытаць кнігу. Вяртайцеся ў ложак, калі адчуеце лёгкую санлівасць. Аптымальная вільготнасць паветра ў спальні — 50- 60 адсоткаў. Тэмпература — 17-20 градусаў», — дадала ўрач-тэрапеўт.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Снежань сёлета чакаецца цяплейшым за звычайны. Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Снежань сёлета чакаецца цяплейшым за звычайны. Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

«Традыцыйна першы месяц зімы — самы цёмны і пахмурны месяц года». 

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

У некаторыя выходныя цеплаход здзяйсняў па канале дванаццаць рэйсаў.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.