Вы тут

Міністэрства аховы здароўя часова прыпыніла аказанне планавай меддапамогі


У Міністэрстве аховы здароўя падпісаны загад 1287 ад 2021/10/15 г., якім часова прыпынена аказанне планавай медыцынскай дапамогі ў амбулаторна-паліклінічных арганізацыях аховы здароўя, інфармуе прэс-служба ўстановы. 


У тым ліку размова ідзе аб правядзенні дыспансерызацыі, скрынінгавых мерапрыемстваў, аказанне рэабілітацыйнай дапамогі, выкананне фізіятэрапеўтычных працэдур, лячэнне ў аддзяленнях дзённага знаходжання, аказанне планавай стаматалагічнай дапамогі.

Загад падпісаны на падставе Палажэння аб Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2011 г. № 1446, з мэтай удасканалення аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19.

Таксама ўнесены змены ў графік працы амбулаторна-паліклінічнага звяна Мінска і ў Рэкамендацыі (часовыя) аб арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19.

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».