Вы тут

«Зубры» ўстанавілі новы рэкорд клуба


У традыцыйным аглядзе «Звязды» расказваем самыя цікавыя спартыўныя навіны.


Герой тыдня

Беларус Андрэй Фільчук выйграў міжнародны турнір па тэнісе на інвалідных калясках «Ікар-2021» у Маскве (катэгорыя Quad). У фінальным паядынку адзіночнага разраду беларус выйграў у Максіма Уладзімірава з Расіі — 6:3, 6:4. У фінале парнага разраду Андрэй Фільчук і Максім Уладзіміраў абыгралі Уладзіслава Чабатарова і Яўгена Гулюкіна — 6:1, 6:0. У катэгорыі Quad выступаюць спартсмены з паражэннем шыйнага аддзела пазваночніка ці істотнай стратай функцыі, прынамсі, адной верхняй канечнасці.

Перамога тыдня

Хакеісты мінскага «Дынама» абыгралі «Адмірал» у матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Матч скончыўся з вынікам 3:2. Для трэнера «зуброў» Крэйга Вудкрафта гэта 200-ты матч у КХЛ. Сваёй перамогай хакеісты ўстнавілі новы рэкорд клуба, скончыўшы 10 матчаў запар з набранымі баламі. Папярэдняе дасягненне было задзейснена ў сезоне 2014/2015, калі мінчане набіралі балы ў дзевяці паядынках, атрымаўшы дзевяць перамог.

Няўдача тыдня

Вікторыя Азаранка прайграла ў фінале турніру катэгорыі WTA-1000 у амерыканскім Індыян-Уэлсе. У вырашальным паядынку тэнісістка, якая цяпер займае 32-і нумар у сусветным рэйтынгу, уступіла іспанскай саперніцы Паўле Бадосе (27-ы нумар рэйтынгу). Вынік сустрэчы — 7:6, 6:2, 7:6. Раней Азаранка перамагала ў Індыян-Уэлсе ў 2012-м і 2016 гадах. На шляху да фіналу цяперашняга турніру экс-першая ракетка свету па чарзе абыграла польку Магду Лінет (54), чэшку Петру Квітаву (11), беларуску Аляксандру Сасновіч (100), амерыканку Джэсіку Пегулу (24) і латвійскую тэнісістку Алену Астапенку (24).

Медалі тыдня

Беларускія самбісты заваявалі 11 медалёў на чэмпіянаце свету сярод юнакоў, дзяўчат, юніёраў і юніёрак, які завяршыўся ў Салоніках (Грэцыя). У старшай узроставай групе на рахунку беларусаў шэсць узнагарод. «Серабро» заваяваў Мікіта Бесман (98 кг). Бронзавыя медалі на рахунку Эдуарда Куцко (79 кг), а таксама Анастасіі Падалячынай (59 кг), Анастасіі Скварцовай (72 кг), Паліны Граматневай (80 кг) і Анастасіі Грышчанкі (звыш 80 кг).

У спаборніцтвах малодшай узроставай групы сярэбраным прызёрам стала Паліна Бурачкова (54 кг). Бронзавыя медалі заваявалі Уладзіслаў Мардусевіч (64 кг), Міхаіл Кухарэнка (79 кг) і Арсеній Маліцкі (88 кг). У агульным медальным заліку беларускія спартсмены размясціліся на 9-м месцы.

Каманды тыдня

Беларускія каманды паспяхова стартавалі ў сусветным фінале конкурсу баскетбольнага майстэрства пад эгідай FІBA. Мужчынская зборная Беларусі (U-15) упэўнена перамагла аднагодкаў з Албаніі — 126:160. Дзяўчаты таксама выступаюць ва ўзроставай катэгорыі U-15. Беларускі не пакінулі шанцаў камерункам — 136:148.

Беларусь бярэ ўдзел у новым турніры Міжнароднай федэрацыі баскетбола. Згодна з сістэмай спаборніцтваў, кожная каманда завочна сустракаецца з сапернікамі са сваёй групы. Калектывы ў складзе пяці гульцоў праходзяць эстафету на час, а яе ход фіксуецца на відэа, якое неадкладна адпраўляецца ў Міжнародную федэрацыю баскетбола. Пераможцам у дадзеным спаборніцтве лічыцца каманда, якая набрала найменшую колькасць балаў.

Турнір тыдня

У Мінску прайшоў Х міжнародны турнір па фігурным катанні Іce star — 2021. У жаночым адзіночным катанні на найвышэйшую прыступку п'дэстала паднялся беларуская фігурыстка Вікторыя Сафонава. У суме дзвюх праграм яна набрала 198,08 бала. Другое месца ў расіянкі Настассі Гуляковай (183,06), трэцяе — у прадстаўніцы Украіны Настассі Шаботавай (167,69). У мужчынскім адзіночным катанні пераможцам стаў расіянін Андрэй Мазалёў, які набраў 244,61 бала. «Серабро» заваяваў прадстаўнік Беларусі Канстанцін Мілюкоў (241,24), тройку прызёраў замкнуў беларус Аляксандр Лебедзеў (167,01).

У спаборніцтвах спартыўных пар найлепшымі сталі беларусы Кацярына Юрава і Дзмітырй Бушланаў (157,37 бала). Другое месца занялі таксама беларусы Багдана Лукашэвіч і Аляксандр Сцяпанаў (149,93 бала).

Беларускія фігурысты Вікторыя Семянюк і Ілья Юхімук перамаглі ў танцах на лёдзе. Іх праграмы суддзі ацанілі на 171,61 бала. Другое месца занялі прадстаўнікі Расіі Кацярына Міронава і Яўген Усценка (166,95). На трэцім месцы эстонскі дуэт Аляксандры Самерсавай і Кевіна Аяла (147,23).

Паражэнне тыдня

Футбалісты зборнай Беларусі ўступілі чэхам у матчы кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2022 года, які прайшоў у Казані. Матч скончыўся з вынікам 2:0. Беларуская каманда зноў пацярпела паражэнне і застаецца на апошнім месцы ў сваёй адборачнай групе.

Валерыя СЦЯЦКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.