Дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Ханс Клюге лічыць, што пандэмія завершыцца ў 2022 годзе, паведамляе БелТА.
«Я аптыміст, и лічу, што ў наступным годзе мы выйдзем з пандэміі, але, вядома ж, каранавирус не скончыцца. І, магчыма, нам прыйдзецца з ім жыць. Але вы ведаеце, гэта як з грыпам. Ёсць вакцыны ад грыпу. Кожны год яны злёгку адаптуюцца пад новыя штамы, людзі вакцынуюцца — і ўсё нармальна. Тут важна, каб мы вучыліся на мінулым. Важна вучыцца на сваіх памылках і здабываць нейкія ўрокі, каб пандэмія ня паўтарылася», — сказаў Ханс Клюге.
Ён адзначыў, што ў кожнай краіне ахова здароўя павінна выконваць першачарговую ролю. «Калі не будзе аховы здароўя і самога здароўя, то не будзе ні эканомікі, ні бяспекі, ні сацыяльнага спакою. Трэба інвеставаць у ахову здароўя», — дадаў ён.
«Усім медыцынскім работнікам і работнікам першай лініі ў Беларусі ад Сусветнай арганізацыі аховы здароўя толькі адно можна сказаць — нізкі паклон», — сказаў на заканчэнне Ханс Клюге.
Прэв’ю: pexels.com
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.