Вы тут

Колькасць зарэгістраваных выпадкаў заражэння COVІD-19 у свеце перавысіла 240 мільёнаў


Аб гэтым сведчаць даныя амерыканскага ўніверсітэта Джонса Хопкінса. Прычым ужо зарэгістравана звыш 4,8 мільёна памерлых ад наступстваў каранавіруса.


Сумнае лідарства ў ковід-статыстыцы захоўваюць ЗША, дзе выяўлена каля 45 мільёнаў інфіцыраваных COVІD-19. Колькасць смяротных вынікаў склала 724,3 тысячы. Другое месца займае Індыя, дзе захварэлі на ковід 34 мільёны чалавек. Колькасць памерлых ад наступстваў заражэння вірусам у краіне перавысіла 452 тысячы. На трэцім месцы — Бразілія, дзе за час пандэміі зарэгістравана 21,6 мільёна захварэлых, з іх памерлі звыш 603 тысяч чалавек.

У Францыі захварэла звыш 7,1 мільёна чалавек, Вялікабрытаніі — каля 8,5 мільёна, Расіі — каля 7,9 мільёна, Турцыі — 7,6 мільёна, Аргенціне — 5,2 мільёна, Іране — каля 5,8 мільёна, Калумбіі — 4,8 мільёна. Найвышэйшая колькасць памерлых пасля ЗША, Бразіліі і Індыі зарэгістравана ў Мексіцы — 284,3 тысячы чалавек, Расіі — каля 220 тысяч, Вялікабрытаніі — 138 тысяч.

Паводле звестак партала Worldometers, які спецыялізуецца на статыстыцы па найважнейшых сусветных падзеях, каэфіцыент смяротнасці на 1 млн чалавек насельніцтва планеты склаў на 18 кастрычніка 630,4. Найгоршая сітуацыя ў Бразіліі, дзе ў разліку на мільён жыхароў памерлі 2813 чалавек. У ЗША гэты паказчык склаў 2232 чалавекі, у Індыі — 324. Паведамляецца, што за час пандэміі ў свеце было размеркавана больш чым 6,6 мільярда доз вакцыны супраць каранавіруса.

Пры гэтым колькасць новых выпадкаў заражэння на ковід за тыдзень зменшылася на 7 працэнтаў. Пра гэта паведаміла ТАСС са спасылкай на Сусветную арганізацыю аховы здароўя (СААЗ). Адзначаецца, што за мінулыя 7 дзён у свеце больш за 2,8 мільёна чалавек захварэлі на COVІD-19, памерлі больш за 46 тысяч (колькасць лятальных выпадкаў на 10 % менш у параўнанні з папярэднім тыднем).

Асабліва істотнае зніжэнне ўзроўню інфіцыравання было зарэгістравана ў Афрыцы (на 32 працэнты) і Заходне-Ціхаакіянскім рэгіёне (на 26 працэнтаў). Еўропа — адзіны рэгіён, дзе хуткасць распаўсюджвання ковіду ў параўнанні з папярэднім тыднем узрасла (на 7 працэнтаў). Смяротнасць таксама павялічылася толькі ў Старым свеце (на 11 %). Аб самай вялікай колькасці тых, хто заразіўся за тыдзень, паведамілі ў СААЗ: ЗША (653 837). Далей ідуць Вялікабрытанія (249 699), Турцыя (205 266), Расія (188 829) і Індыя (139 572). Штамы каранавіруса «альфа», «бэта», «гама» і «дэльта», аднесеныя СААЗ да катэгорыі «варыянтаў, якія выклікаюць занепакоенасць», за мінулы тыдзень у цэлым не пашырылі сваё распаўсюджванне.

Літва лідзіруе ў Еўрасаюзе па захворванні на каранавірус у разліку 100 тысяч жыхароў і займае трэцяе месца па смяротнасці ад гэтага віруса, паведаміў Еўрапейскі цэнтр прафілактыкі і кантролю захворванняў, піша Delfі. На другім месцы ідзе Латвія, на трэцім — Эстонія. Ва Украіне смяротнасць ад каранавіруса за мінулы тыдзень узрасла на 22 працэнты. Чырвоны ўзровень эпідэмічнай небяспекі пачаў дзейнічаць у пяці абласцях краіны. Пра гэта заявіў міністр Кабміна Алег Нямчынаў, паведаміла «Укрінфарм». Як адзначыў палітык, па выніках пазачарговага пасяджэння Дзяржаўнай камісіі было прынята рашэнне ўстанавіць з 18 кастрычніка чырвоны ўзровень эпідэмічнай небяспекі распаўсюджвання COVІD-19 у Запарожскай, Адэскай, Данецкай і Днепрапятроўскай абласцях. Раней, 15 кастрычніка, у чырвоную зону эпіднебяспекі трапіла Херсонская вобласць. У Міністэрстве аховы здароўя Украіны не выключаюць пашырэння чырвонай зоны каранціну ў найбліжэйшы час.

Пашырэнне доступу насельніцтва планеты да тэсціравання на ковід, а таксама вакцынацыі, лячэння і забеспячэння сродкамі індывідуальнай аховы патрабуе інвестыцый у памеры $20—25 млрд. Аб гэтым заявіў генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Адханам Гебрэесус, выступаючы на ??сустрэчы міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтральнымі банкамі Групы дваццаці. Ён нагадаў, што, паводле ацэнак МВФ, у выпадку працягу пандэміі ў тых жа маштабах «свет можа сутыкнуцца да 2026 года з эканамічнымі стратамі больш чым $5,3 трлн». «Пандэмія COVІD-19 прадэманстравала фундаментальную ісціну: лепш прадухіліць хваробу, чым яе лячыць», — рэзюмаваў гендырэктар.

Генеральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Антоніу Гутэрыш лічыць, што нераўнамернае размеркаванне вакцын ад каранавіруса ў свеце прыводзіць да з'яўлення яго новых штамаў. Пра гэта генеральны сакратар ААН напісаў у сваім «Tвітэры». Паводле яго слоў, «без скаардынаванага і роўнага падыходу не будзе ўстойлівага скарачэння колькасці выпадкаў інфіцыравання ні ў адной краіне».

Дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Ханс Клюге лічыць, што пандэмія завершыцца ў 2022 годзе. Пра гэта ён заявіў у эфіры тэлеканала СТВ. «Я аптыміст, лічу, што ў наступным годзе мы выйдзем з пандэміі, але, вядома ж, каранавірус не скончыцца. І, магчыма, нам прыйдзецца з ім жыць. Але вы ведаеце, гэта як з грыпам. Ёсць вакцыны ад грыпу. Кожны год яны злёгку адаптуюцца пад новыя штамы, і людзі вакцынуюцца — і ўсё нармальна. Тут важна, каб мы вучыліся на мінулым. Важна вучыцца на сваіх памылках і здабываць нейкія ўрокі, каб пандэмія не паўтарылася», — заўважыў Ханс Клюге.

Ён адзначыў, што ў кожнай краіне ахова здароўя павінна адыграваць першачарговую ролю. «Калі не будзе аховы здароўя і здароўя, то не будзе ні эканомікі, ні бяспекі, ні сацыяльнага спакою. Трэба інвеставаць у ахову здароўя, — дадаў ён. — Усім медыцынскім работнікам і работнікам першай лініі ў Беларусі ад Сусветнай арганізацыі аховы здароўя толькі адно можна сказаць — нізкі паклон».

Адметна, што арганізацыя ніколі не рэкамендавала ўвядзенне поўнага лакдаўну ў сувязі з пандэміяй, заявіў дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ. «Мы заўсёды выступалі за тое, што перамяшчэнне грамадзян, гандаль адыграюць вельмі важную ролю», — заўважыў Ханс Клюге. Па яго словах, СААЗ заўсёды выступала за такія меры, як вакцынацыя, выкарыстанне масак, фізічнае дыстанцыраванне. «Таксама больш дакладны кантроль пры перасячэнні межаў і больш інтэнсіўнае тэсціраванне на каранавірус, у тым ліку і з выяўленнем геному віруса, каб мы своечасова маглі заўважыць новыя штамы», — адзначыў эксперт.

Захар БУРАК

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.