Вы тут

Вось і першы снег


Другая палова восені ніколі не была стабільнай. І на гэтым тыдні сіноптыкі прадказваюць няўстойлівае надвор'е, часам з дажджамі, а дзе і з мокрым снегам. А ўсё таму, што атмасферны фронт, які зрушыўся з Балтыйскага мора, прынёс на большую частку тэрыторыі краіны дажджы — ад невялікіх да ўмераных. Тэмпературны фон зараз знаходзіцца ў межах, блізкіх да кліматычнай нормы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску будзе пераважна без ападкаў, толькі ў другой палове дня месцамі па захадзе краіны пры набліжэнні атмасфернага фронту з тэрыторыі Польшчы пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы.

Аднак у сераду на тэрыторыю краіны зацягне атмасферныя франты ад цыклону з цэнтрам над скандынаўскім паўвостравам. Уначы месцамі, а раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы рознай інтэнсіўнасці, у начныя і ранішнія гадзіны па паўночным усходзе магчымы мокры снег. Тэмпература паветра ўначы дасць разбежку ад мінус 4 градусаў па ўсходзе да плюс 7 па захадзе. Удзень будзе 7—13 градусаў са знакам плюс, у паўднёва-заходніх раёнах — да 15 цяпла.

Першыя два дні трэцяй дэкады кастрычніка будуць мокрыя, але досыць цёплыя для гэтага часу года. У чацвер мы застанемся ў арбіце ўплыву скандынаўскага цыклону. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах магчыма ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Чакаецца распаўсюджванне больш цёплых паветраных мас з паўднёвага захаду Еўропы, таму тэмпературны фон будзе павышаны. Мінімальная тэмпература паветра ўначы чакаецца ў межах 5—12 градусаў вышэй за нуль, удзень — ад плюс 12 да 19 градусаў цяпла. Ды і ў пятніцу захаваецца няўстойлівае і ветранае надвор'е. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 4—11 цяпла, а ўдзень будзе плюс 7—14 градусаў, у паўднёва-ўсходніх раёнах — плюс 15—17 са знакам плюс.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у выхадныя па меры зрушэння цэнтра цыклону на тэрыторыю краіны чакаецца паступленне больш халоднага арктычнага паветра. Прагназуецца паніжэнне тэмпературнага фону і ападкі ў выглядзе дажджу, а часам і мокрага снегу.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».