Вы тут

Правілы аўтаперавозак грузаў зменяцца ў Беларусі з 15 красавіка 2022 года


Правілы аўтамабільных перавозак грузаў зменяцца ў Беларусі з 15 красавіка 2022 года. Гэта прадугледжана пастановай урада ад 12 кастрычніка 2021 года нумар 579, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.


Новая пастанова прадугледжвае неабходнасць прадастаўлення перавозчыкамі, якія выконваюць перавозкі з выкарыстаннем дазволаў на праезд па тэрыторыі адной замежнай дзяржавы, дакументаў (у парадку і тэрміны, устаноўленыя Мінтрансам), аналагічных для атрымання дазволаў на праезд па тэрыторыі некалькіх замежных дзяржаў.

Таксама перавозчык будзе абавязаны прадстаўляць у Транспартную інспекцыю змененыя дакументы і звесткі на працягу 10 каляндарных дзён з моманту надыходу такіх змяненняў. Транспартная інспекцыя ў сваю чаргу павінна будзе праводзіць аналіз звестак, якія змешчаны ў прадстаўленых дакументах (у тым ліку на падставе інфармацыі, атрыманай ад органаў дзяржаўнага кіравання), аналіз фактычнага выкарыстання перавозчыкам дазволаў.

Акрамя таго, дакументам прадугледжаны паўнамоцтвы Мінтранса прымаць рашэнне аб абмежаванні колькасці дазволаў, якія падлягаюць выдачы перавозчыку, пры выяўленні невыканання ўстаноўленага парадку іх выкарыстання, прадстаўлення недакладных звестак (дакументаў) або іх непрадстаўлення.

«Прыняцце прапанаваных змяненняў дазволіць стварыць на базе існуючай у Транспартнай інспекцыі аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы цэнтралізаваную базу звестак аб транспартных сродках, вадзіцелях і адказных асобах, тым самым павысіць празрыстасць працэдуры выдачы і размеркавання дазволаў на праезд па тэрыторыях замежных дзяржаў», — падкрэслілі ў Мінтрансе.

Пастанова ўступае ў сілу з 15 красавіка 2022 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Снежань сёлета чакаецца цяплейшым за звычайны. Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Снежань сёлета чакаецца цяплейшым за звычайны. Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

«Традыцыйна першы месяц зімы — самы цёмны і пахмурны месяц года». 

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

У некаторыя выходныя цеплаход здзяйсняў па канале дванаццаць рэйсаў.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.