Вы тут

Ягор Шарамкоў і Святаслаў Драніцкі выступяць на ЧС па спартыўнай гімнастыцы ў Японіі


Двое беларусаў, Ягор Шарамкоў і Святаслаў Драніцкі, прадставяць Беларусь на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы, які стартаваў у Кітакюсю (Японія), паведамілі ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.


На планетарны форум ад Беларусі адправіліся прызёр чэмпіянату Еўропы Ягор Шарамкоў і пераможца юніёрскага чэмпіянату Еўропы Святаслаў Драніцкі. Усяго на турніры выступяць 300 гімнастаў з 56 краін, якія разыграюць 12 камплектаў узнагарод: 7 у мужчын і 5 у жанчын. Адзначым, што па традыцыі на посталімпійскіх турнірах не разыгрываюцца ўзнагароды ў камандным мнагабор’і.

Паведамляецца таксама, што шэраг лідараў у гэтым відзе спорту чэмпіянат свету, які ўпершыню за доўгі час праходзіць у алімпійскі год, прапусцяць.

Тым не менш у Кітакюсю выступяць пяць алімпійскіх чэмпіёнаў Токіа: японец Хасімота Даікі, Рэбека Андрадэ з Бразіліі, расіянкі Ангеліна Мельнікава і Уладзіслава Уразава і Шын Джахван з Рэспублікі Карэя. Акрамя таго, за медалі чэмпіянату свету пазмагаецца ўраджэнец горада ў прэфектуры Фукуока, які прымае спаборніцтвы, трохразовы алімпійскі чэмпіён, шматразовы чэмпіён свету Кахэй Уцімура.

Фінальныя старты ў асабістым мнагабор’і пройдуць 21 (жанчыны) і 22 кастрычніка (мужчыны). Вырашальныя спаборніцтвы ў асобных відах праграмы намечаны на 23-24 кастрычніка.

Трансляцыі з Японіі правядзе тэлеканал «Беларусь-5».

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Снежань сёлета чакаецца цяплейшым за звычайны. Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Снежань сёлета чакаецца цяплейшым за звычайны. Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

«Традыцыйна першы месяц зімы — самы цёмны і пахмурны месяц года». 

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

У некаторыя выходныя цеплаход здзяйсняў па канале дванаццаць рэйсаў.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.