Вы тут

Ілья Івашка выйшаў у 1/4 фіналу парнага разраду Кубка Крамля


Беларускі тэнісіст Ілья Івашка пераможна пачаў выступленне ў розыгрышы Кубка Крамля ў Маскве, паведамляе БелТА.


Сёння ў матчы 1/8 фіналу парнага разраду Івашка і іспанскі тэнісіст Педра Марцінес перайгралі аргенцінска-сербскі тандэм Гвіда Пелья / Ласла Дзьерэ — 7:5, 6:7 (2:7), 10:6. Заўтра ў першым раўндзе адзіночнага разраду Ілья Івашка, які займае 43-е месца ў сусветным рэйтынгу, сустрэнецца з расійскім тэнісістам Яўгенам Данскім, у якога 149-я пазіцыя. Таксама заўтра яшчэ адзін беларус Ягор Герасімаў (109-ы нумар рэйтынгу АТР), які прабіўся ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, у 1/16 фіналу згуляе з сербам Міямірам Кецманавічам (71). Пераможца іх паядынку сустрэнецца ў 1/8 фіналу з расійскім тэнісістам Асланам Карацавым (22).

У спаборніцтвах жанчын другая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка пачне выступленне з другога раўнда. Там яе саперніцай будзе аўстралійка Айла Тамлянавіч (43), якая абыграла ў 1/16 фіналу расіянку Людмілу Самсонаву (42) — 6:2, 6:4. У стартавай сустрэчы парнага разраду беларускія тэнісісткі Вера Лапко і Лідзія Марозава будуць сапернічаць з латвійска-чэшскім дуэтам Алена Астапенка / Кацярына Сінякова. 

У гэтым годзе агульны прызавы фонд Кубка Крамля складае $1,345 млн, турнір завершыцца 24 кастрычніка. У 2010 годзе яго пераможцай стала беларуска Вікторыя Азаранка, а ў 2009 годзе ў фінале гуляла Вольга Гаварцова. У мужчынскім парным разрадзе беларус Максім Мірны пяць разоў станавіўся чэмпіёнам з рознымі партнёрамі. У спаборніцтвах жаночых дуэтаў Кубак Крамля двойчы выйгравала беларуская тэнісістка Наталля Зверава.

Прэв’ю: Беларуская тэнісная федэрацыя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Снежань сёлета чакаецца цяплейшым за звычайны. Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Снежань сёлета чакаецца цяплейшым за звычайны. Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

«Традыцыйна першы месяц зімы — самы цёмны і пахмурны месяц года». 

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

У некаторыя выходныя цеплаход здзяйсняў па канале дванаццаць рэйсаў.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.