Вы тут

Творчы конкурс да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна праходзіць у Магілёве


У Магілёве праходзіць творчы конкурс «На пачатку дарог», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама.


Сёлета конкурс праходзіць у дыстанцыйным фармаце. Удзельнікамі творчага спаборніцтва могуць стаць дзеці і моладзь ва ўзросце ад 6 гадоў да 31 года ўключна. «Творчыя работы будуць прымацца па пяці намінацыях. У „Аўтарскай паэзіі“ трэба прадставіць відэазапіс або тэкставы варыянт (на выбар) творы ўласнага сачынення. Вершы і проза могуць быць прысвечаны творчасці і жыцця Івана Шамякіна, а таксама грамадска-патрыятычнай, філасофскай і пейзажнай тэматыцы», — распавяла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Сталярова.

У намінацыі «Мастацкае слова» будуць прадстаўлены некалькі формаў: калектыўнае і індывідуальнае выкананне. Тут канкурсантам неабходна прадставіць ролік з выкананнем твораў Івана Шамякіна розных жанраў. Працягласць запісу — да 5 хвілін. У катэгорыі «Тэатральная пастаноўка» трэба даслаць відэазапіс пастаноўкі паводле твораў Шамякіна. Абавязковая ўмова — пастаноўка павінна быць на беларускай мове. Хранаметраж — да 10 хвілін. Яшчэ адна намінацыя конкурсу — «Малюнкі». У катэгорыі «Відэаролікі» ўдзельнікі могуць прадставіць мультымедыйную прэзентацыю або кароткаметражны фільм працягласцю не больш за 5 хвілін.

Ацэньвацца работы будуць у трох узроставых катэгорыях: дзеці (6-11 гадоў), падлеткі (12-18 гадоў) і моладзь (18-31 год). Вынікі падвядуць 25 лістапада.

Арганізатарамі конкурсу выступілі Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт сумесна з ДУДА «Цэнтр творчасці «Эверэст» і Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».