Вы тут

У Бабруйску ноччу тушылі пажар у бальніцы: эвакуіраваны 38 пацыентаў


У Бабруйскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі імя В.О.Марзона ўначы адбыўся пажар. Эвакуіраваны 38 пацыентаў, паведамілі ў МНС.


Паведамленне пра пажар паступіла 19 кастрычніка ў 01.50. На месца неадкладна выехалі падраздзялення МНС. Першыя ратавальнікі прыбылі ўжо праз 3 хвіліны. З акна на чацвёртым паверсе ішоў дым, стварылася задымленне ў калідоры. Гарэнне адбывалася ў палаце кардыялагічнага аддзялення, абслугоўваючы персанал у адпаведнасці з інструкцыямі пачаў эвакуацыю пацыентаў.

Пажар быў аператыўна ліквідаваны работнікамі МНС. Пашкоджаны ложак, пасцельныя прыналежнасці і прыложкавыя тумбачка. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца, меркаваная версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Прэв’ю: pexels.com

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».