Вы тут

«Сталіца» атрымала 3-ю перамогу ў чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе


Спартсмены мінскай «Сталіцы» атрымалі трэцюю перамогу ў матчах 33-га чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, паведамляе БелТА.


18 кастрычніка мінчане разграмілі на паркеце спартыўнага комплексу «Уручча» землякоў з «Аховы-Дынама» з рэзультатам 9:0. Па галявым дублі аформілі Алег Гарбенка і бразільскі легіянер «Сталіцы» Раберта Суарэш Барбоза.

Раней у цэнтральным паядынку пятага тура ў Гомелі ўладальнік серабра мінулага першынства мясцовы ВРЗ згуляў унічыю з дзеючым чэмпіёнам краіны аршанскім «Вітэнам» — 1:1. Яшчэ адзін гомельскі клуб БЧ разграміў у Брэсце мясцовы клуб «Першы рэгіён» з сухім лікам 10:0. Для гамяльчан гэта чацвёртая перамога запар, а для брастаўчан чацвёртае паражэнне ў чатырох праведзеных сустрэчах.

Рэзультаты астатніх гульняў: «Дарожнік» (Мінск) — «Дынама-БНТУ» (Мінск) — 3:3, «УУС-Дынама» (Гродна) — «Барысаў-900» — 4:2, «Мінск» — ЦКК (Светлагорск) — 7:1. 

Становішча ў групе лідараў: БЧ — 12 ачкоў (4 матчы), ВРЗ — 10 (4), «Вітэн» — 10 (4), «Сталіца» — 9 (4). Унізе табліцы «Ліда» і «Першы рэгіён», у якога пакуль няма заліковых балаў.

Лепшым снайперам цяпер з’яўляецца лідар атак ВРЗ Яўген Клачко, які забіў 8 мячоў.

Матчы наступнага тура адбудуцца 23 і 24 кастрычніка.

На першым этапе чэмпіянату краіны 13 каманд прэм’ер-лігі праводзяць традыцыйны двухкругавы турнір з матчамі дома і ў гасцях. Потым васьмёрка лепшых клубаў прадоўжыць барацьбу за ўзнагароды ў серыях плэй-оф.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.