Вы тут

КДК рэгіструе дзясяткі зваротаў з-за нявыплачаных узнагароджанняў па грамадзянска-прававых дагаворах


У Камітэт дзяржаўнага кантролю паступаюць дзясяткі зваротаў, у якіх грамадзяне скардзяцца, што ім не выплацілі поўнасцю або часткова ўзнагароджанне па грамадзянска-прававых дамовах, паведамляе БелТА са спасылкай на КДК.


«Паступаюць дзясяткі зваротаў, у якіх грамадзяне скардзяцца на тое, што ім не выплацілі цалкам або часткова ўзнагароджанне па грамадзянска-прававых дагаворах. Напрыклад, было ўстаноўлена, што сталічная арганізацыя заключала з грамадзянамі дагаворы на выкананне будаўніча-мантажных прац праз паштовыя адпраўлення. Атрымаўшы такі дагавор, грамадзянін падпісваў яго і адпраўляў назад заказчыку. Асобніка на руках у яго не заставалася. Пасля працы выканалі, але прадугледжаныя дагаворам грошы не былі выплачаныя ў поўным аб’ёме. З моманту заканчэння тэрміну дзеяння дагавора прайшло больш за год, але арганізацыя цалкам так і не разлічылася», — распавялі ў кантрольным ведамстве.

У той жа час падстаў для спагнання грошай з арганізацыі ў грамадзян не было з-за адсутнасці дакументаў, якія пацвярджалі ўзаемаадносіны з заказчыкам. У першую чаргу гэта тычыцца дамовы падраду.

Да нядобрасумленнага заказчыка, які не заплаціў падаткі і страхавыя плацяжы ў бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, былі прынятыя меры. Інфармацыя аб выяўленых фактах парушэння накіравана ў інспекцыю МПЗ і Мінскае гарадское ўпраўленне ФСАН для прыцягнення службовых асоб арганізацыі да адказнасці.

Камітэт дзяржкантролю заклікае грамадзян быць пільнымі і ўважлівымі, падпісваючы дакументы пры уступленні ў грамадзянска-прававыя адносіны з суб’ектамі гаспадарання. У такіх сітуацыях неабходна мець пры сабе свой асобнік дагавора падраду, падпісаны іншым бокам (пры заключэнні дагавораў падраду адзін асобнік застаецца ў арганізацыі, другі — у выканаўцы), а таксама акт выкананых работ, падпісаны ў двухбаковым парадку.

Выбар рэдакцыі

Культура

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

існуе тэорыя, што толькі той, каму выпала перажыць моцныя ўзрушэнні, можа стаць сапраўдным паэтам.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў.