Вы тут

У Бабруйску дзіця на пешаходным пераходзе трапіла пад колы аўтамабіля


У Бабруйску дзіця на пешаходным пераходзе трапіла пад колы аўтамабіля, паведамілі ў ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.


Дарожна-транспартнае здарэнне здарылася 18 кастрычніка каля 15.30 на скрыжаванні вуліц Савецкай і Інтэрнацыянальнай. 70-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы аўтамабілем Volvo S80, здзейсніў наезд на 10-гадовага хлопчыка, які перасякаў праезную частку дарогі па рэгулюемым пешаходным пераходзе.

У выніку ДТЗ дзіця з траўмамі шпіталізаваны. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка, прычыны высвятляюцца.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам успрымаць дзяцей каля краю праезнай часткі дарогі як магчымую небяспеку і быць гатовымі да зніжэння хуткасці аж да прыпынку, а пешаходам адказна ставіцца да сваёй бяспекі і не рабіць неабдуманых дзеянняў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.