Вы тут

Польшчу могуць пазбавіць права голасу ў Савеце ЕС


Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен рэзка асудзіла рашэнне Канстытуцыйнага суда Польшчы аб неправамернасці прыярытэту еўрапейскага права над нацыянальным. Выступаючы на пленарнай сесіі Еўрапарламента, яна распавяла аб магчымых варыянтах ціску на Варшаву, паведамляе ТАСС.


«У першую чаргу мы можам аспрэчыць у судовым парадку вердыкт КС Польшчы. Яшчэ адзін варыянт — гэта фінансавыя інструменты. Трэці варыянт — працэдура ў рамках артыкула 7. Гэта магутны інструмент, і мы павінны вярнуцца да яго», — сказала кіраўнік ЕК.

«КС Польшчы, які зараз сумняваецца ў законнасці нашага дагавора, — гэта той суд, які ў адпаведнасці з артыкулам 7 мы не лічым незалежным або легітымным. Так што можна сказаць, што кола замкнулася», — заключыла Урсула фон дэр Ляйен.

7-ы артыкул Лісабонскай дамовы прадугледжвае ўвядзенне ўнутраных санкцый супраць краіны ЕС за парушэнні фундаментальных правоў еўрапейскіх грамадзян. Пакаранне заключаецца ў прыпыненні права голасу ў Савеце ЕС. Упершыню 7-ы артыкул хацелі ўжыць у дачыненні да Польшчы, калі ў краіне адбыўся канстытуцыйны крызіс. Санкцыйная працэдура ў дачыненні да Варшавы была запушчаная, але да пакарання справа не дайшла. Гэты артыкул дае паўнамоцтвы Радзе ЕЗ прыпыніць шэраг правоў дзяржавы-парушальніка ў еўрапейскіх інстытутах улады.

Канстытуцыйны суд Польшчы 7 кастрычніка, разгледзеўшы запыт прэм’ер-міністра, пацвердзіў неадпаведнасць нормы аб дамінаванні еўрапейскага права над палажэннямі Канстытуцыі. Гэта рашэнне выклікала новую хвалю крытыкі з боку Брусэля і справакавала размовы аб магчымасці пазбаўлення Польшчы сродкаў з еўрапейскіх фондаў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».