Вы тут

Са школы ў Гродне з-за кароткага замыкання эвакуіравалі больш за 450 чалавек


Са школы ў Гродне з-за кароткага замыкання эвакуіравалі больш за 450 чалавек, паведамілі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.


Сёння ў 10.42 у будынку сярэдняй школы № 16 па вуліцы Сухомбаева спрацавала пажарная сігналізацыя «Маланка». Яна перадала інфармацыю аб магчымым НЗ у цэнтр аператыўнага ўпраўлення МНС Гродна.

«Падраздзяленні МНС высветлілі, што адбылося аплаўленне ізаляцыі электраправодкі сушкі для рук у холе на першым паверсе. Адміністрацыяй школы да гэтага моманту ўжо было эвакуіраваны 456 чалавек, у тым ліку 397 дзяцей», — распавялі ў МНС.

Узгаранне ліквідаваў намеснік дырэктара пры дапамозе парашковага вогнетушыцеля да прыбыцця падраздзяленняў МНС. Пасля абследавання навучальны працэс аднавіўся. Ніхто не пацярпеў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.