Вы тут

Курсанты Ваеннай акадэміі Беларусі ўдзельнічаюць у вучэнні АДКБ «Пошук-2021» у Таджыкістане


На палігоне Харбмайдон у Таджыкістане працягваецца вучэнне з калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ «Баявое братэрства-2021», у рамках якога праводзіцца вучэнне разведвальных падраздзяленняў АДКБ «Пошук-2021». Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства абароны.


Для вядзення разведкі ў інтарэсах КСАР АДКБ прыцягваюцца выведвальныя падраздзяленні Узброеных Сіл Беларусі, у склад якіх увайшла і група курсантаў факультэта ваеннай разведкі ваеннай акадэміі.

«Пры падрыхтоўцы да вучэння асаблівая ўвага надавалася пытанням выжывання разведгрупы ва ўмовах гарыста-пустыннай мясцовасці і арыентаванню на мясцовасці. Курсанты атрымліваюць бясцэнны вопыт у выкананні вучэбна-баявых задач, які спатрэбіцца ім у войсках», — адзначыў начальнік кафедры сіл спецыяльных аперацый і вайсковай разведкі факультэта ваеннай разведкі ваеннай акадэміі Аляксандр Красноўскі.

Разведгрупа курсантаў сумесна з разлікам БАК «Маскіт» у складзе разведвальнага атрада высунулася ў раён разведкі і вядзе пошук базы ўмоўнага незаконнага фарміравання праціўніка. Раён разведкі складае каля 40 кв. км. На працягу трох сутак ім трэба будзе знайсці аб’ект, перадаць яго каардынаты ў цэнтр і знішчыць пры неабходнасці.

Фота «Ваяр»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.