Вы тут

З 26 па 29 кастрычніка пройдзе 27-я Міжнародная спецыялізаваная выстава «Дрэваапрацоўка-2021»


Яе арганізатар — ЗАТ «Мінскэкспа». Выстава пройдзе ў Футбольным манежы (г. Мінск, пр. Пераможцаў, 20/2).


На сённяшні дзень - гэта буйнейшы ў Беларусі агляд машын і абсталявання для лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці, стымулюючы развіццё айчыннага лесапрамысловага комплексу.

Тэматыка выставы:

  • дрэваапрацоўчая і мэблевая вытворчасць - тэхналогіі, абсталяванне, інструмент;
  • сталярнае і цяслярскае рамяство - машыны, інструменты і прылады;
  • лакафарбавыя матэрыялы, клеі, шпатлёўкі, хімічныя сродкі абароны драўніны;
  • лесанарыхтоўчыя работы - машыны і абсталяванне;
  • лесапільная тэхніка, сушыльнае абсталяванне;
  • транспартныя сродкі, упакоўка, складская гаспадарка і лагістыка;
  • цэлюлозна-папяровая вытворчасць;
  • кантрольна-вымяральныя прыборы і інструмент;
  • сродкі аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў;
  • прадукцыя дрэваапрацоўкі: піламатэрыялы, мэблевыя нарыхтоўкі; паркет; транспартная тара; фанера, шпон; пліты сталярныя, пластыкі драўняныя; пліты драўняна-стружкавыя, драўняна-кудзелістыя, МДФ;
  • драўлянае домабудаванне – дамы, лазні, альтанкі з брусу, бярвёны, каркасныя дамы, клееныя драўляныя канструкцыі (у тым ліку кроквенныя сістэмы, калоны, бэлькі, сценавыя панэлі), камплектуючыя дэталі інтэр'еру (у тым ліку падлогі, дзвярныя і аконныя блокі, лесвіцы), тэрасы, насцілы, вонкавая ашалёўка;
  • ахова навакольнага асяроддзя, утылізацыя і рэгенерацыя адходаў;
  • ахова працы і пажарная бяспека. спецвопратка;
  • навуковыя даследаванні, літаратура, адукацыя.

Біяэнергетыкі — міжнародны спецыялізаваны салон:

  • тэхналогіі і абсталяванне для вытворчасці і спальвання розных відаў біяпаліва: цвёрдага драўнянага паліва (пелет, брыкетаў), біягазу і вадкага біяпаліва (біяэтанолу, біядызелю), торфу;
  • аднаўляльныя крыніцы энергіі, біямаса, біяпрацэсы.

У праграме выставы: канферэнцыі, семінары, дзелавыя сустрэчы, прэзентацыі айчынных і замежных фірмаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.