Вы тут

Беларуская чыгунка інфармуе пра часовую змену ў графіку руху асобных пасажырскіх цягнікоў


У сувязі з правядзеннем планавага рамонту чыгуначнага моста на перагоне Гаўя—Гутна ў перыяд з 9.40 26 кастрычніка па 1.40 27 кастрычніка на ўчастку Маладзечна—Ліда адмяняюцца з абарачэння наступныя пасажырскія цягнікі, якія курсіруюць па маршруце Мінск—Гродна—Мінск: № 687/688, № 731/732 адпраўленнем з Мінска і Гродна 26 кастрычніка, а таксама № 729 адпраўленнем з Мінска 26 кастрычніка, паведамляе прэс-цэнтр магістралі.


Цягнік № 624, які курсіруе па маршруце Гродна—Віцебск/Камунары, адправіцца з Гродна ў 16.01 (замест 17.25) 26 кастрычніка і будзе прытрымлівацца змененым маршрутам праз станцыю Баранавічы-Палескія.

Для арганізацыі праезду пасажыраў па маршруце Мінск—Гродна 26 кастрычніка дадаткова прызначаны цягнік № 629 Мінск—Гродна адпраўленнем з Мінска ў 17.41 і прыбыццём у Гродна 23.37.

Таксама ў сувязі з правядзеннем планавага рамонту чыгуначнага моста на перагоне Бараўцы—Палонка ў суткі 28 кастрычніка на ўчастку Ваўкавыск—Баранавічы цягнік № 680/679, які курсіруе па маршруце Гродна—Віцебск—Гродна, будзе прытрымлівацца змененым маршрутам і раскладам праз станцыю Ліда (замест станцыі Ваўкавыск).

У сувязі з правядзеннем планавага рамонту чыгуначнага моста на перагоне Рыжкавічы—Лотва ў суткі 27 кастрычніка на ўчастку Орша—Магілёў адмяняецца з абарачэння цягнік № 705/706, які курсіруе па маршруце Полацк—Магілёў—Полацк, адпраўленнем з Полацка ў 7.11, Магілёва ў 17.20.

Цягнік № 634 паведамленнем Камунары—Орша адпраўленнем са станцыі Камунары ў 13.58 будзе адпраўляцца ў 15.59 і прытрымлівацца змененым маршрутам Камунары—Крычаў—Орша (замест Камунары—Крычаў—Магілёў—Орша).

Акрамя таго, у названыя даты на дадзеных маршрутах будуць адменены асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканом класа, некаторыя цягнікі будуць курсіраваць змененым раскладам.

БЧ просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да гэтай акалічнасці і ўлічваць яе пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Магістраль прыносіць прабачэнні пасажырам за часова прычыненыя нязручнасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».