Вы тут

З рэўнасці жыхарка Мінскага раёна пракалола віламі аднавяскоўку, а затым падпаліла сябе і дом


З рэўнасці жыхарка Мінскага раёна пракалола віламі аднавяскоўку, а затым падпаліла сябе і дом, паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.


Скрыншот з відэа УУС Мінаблвыканкама.

«Сёння днём з вёскі Навашына медыкі даставілі ў бальніцу параненую 48-гадовую мясцовую жыхарку. Міліцыянерам жанчына паведаміла, што былая жонка сужыцеля пракалола яе віламі ва ўласным доме», — распавялі ва УУС.

Дом 53-гадовай падазраванай апынуўся зачыненым, унутры віднеўся дым. Міліцыянеры паведамілі пра інцыдэнт у МНС. Пасля тушэння пажару гаспадыню выявілі без прытомнасці і даставілі ў бальніцу.

Паводле папярэдняй інфармацыі, яна абліла сябе і дом бензінам, пасля чаго падпаліла. Зараз праводзіцца праверка, устанаўліваюцца ўсе абставіны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?